Яўген Шыкаўка

беларускі футбаліст

Яўген Шыкаўка (нарадзіўся 15 кастрычніка 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Карона» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Яўген Шыкаўка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1992(1992-10-15)[1][2] (32 гады)
Рост 185 см
Вага 76 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Карона Кельцы
Нумар 99
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013 БАТЭ 0 (0)
2012 Полацак 8 (0)
2013 Слонім-2017 25 (2)
2014 Славія Мазыр 12 (0)
2014—2017 Крумкачы 82 (24)
2017—2018 Слуцак 43 (14)
2019—2020 АЭЛ Лярыса 15 (1)
2020—2021 Дынама Менск 39 (11)
2021 Шахтар Караганда 5 (1)
2022—4 Карона Кельцы 95 (19)
Зборныя
2018—4 Беларусь 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2010 году гуляў за дубль клюбу. У ліпені 2012 году разам зь Мікітам Рочавым быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[5], але яшчэ да сканчэньня сэзону пакінуў «Полацак» праз канфлікт з галоўным трэнэрам Аляксандрам Трайдуком[6]. Сэзон 2013 году правёў у «Слоніме», пасьля чаго далучыўся да мазырскай «Славіі», аднак ня здолеў замацавацца ў складзе і ў ліпені 2014 году пакінуў клюб[7].

Пасьля сыходу са «Славіі» далучыўся да «Крумкачоў», зь якім прайшоў шлях ад другой лігі да найвышэйшай. Хутка стаў адным зь лідэраў сталічнага клюбу, у сэзоне 2015 году забіў 16 галоў у першай лізе. Улетку 2015 году меў прапановы ад клубаў найвышэйшай лігі, але застаўся ў «Крумкачах»[8].

2 красавіка 2016 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы ў пачатковым складзе на пазыцыі цэнтральнага нападніка. У гэтым жа матчы забіў свой першы гол у найвышэйшай лізе, усталяваўшы канчатковы лік матчу 1:1. У кастрычніку 2016 году падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 году[9]. 29 ліпеня 2017 году разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплаты заробку[10] і неўзабаве паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[11]. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Слуцак»[12]. У складзе слуцкай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У сэзоне 2018 году з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у лізе. У сьнежні 2018 году перайшоў у грэцкі клюб «АЭЛ Лярыса»[13]. У першай палове 2019 году ўсьцяж зьяўляўся на полі ў грэцкай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, аднак зь лета страціў месца ў складзе і перастаў трапляць у заяўку. У студзені 2020 году скачаваў кантракт з клюбам і неўзабаве павярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт зь менскім «Дынама»[14]. У сэзоне 2020 году часьцей выходзіў у пачатковым складзе, а ў 2021 годзе стаў пераважна толькі выходзіць на замену ў канцы сустрэчы.

У ліпені 2021 году перайшоў у карагандзінскі «Шахтар»[15]. У студзені 2022 году стала вядома, што нападнік пакінуў казахстанскі клюб[16]. Неўзабаве стаў гульцом «Кароны» зь Першай лігі[17]. Ужо паводле выніках першага сэзону клюб павярнуўся ў Экстраклясу. У сэзоне 2022—2023 гадоў дапамог «Кароне» захаваць месца ў элітным дывізіёне, адзначыўшыся шасьцю галамі ў чэмпіянаце. У траўні 2023 году склаў новы двухгадовы кантракт з клубам з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год[18].

Міжнародная

рэдагаваць

9 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Крумкачы 2016 Найвышэйшая ліга 29 4
2017 Найвышэйшая ліга 12 1
Слуцак 14 3
2018 Найвышэйшая ліга 29 11
Дынама Менск 2020 Найвышэйшая ліга 28 11
2021 Найвышэйшая ліга 11 0
  1. ^ а б в Evgeni Shikavka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Yevgeniy Shikavka // FBref (мн.)
  3. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  4. ^ а б https://teams.by/yevgeny-shikavka/player-1441/
  5. ^ БАТЭ отдал в аренду еще двух игроков
  6. ^ Евгений Шикавка: «Главный шутник - Фил. Гаев и я следом, на подходе «леон киллер», «хитмен»
  7. ^ Миненков и Щербаков перейдут в «Славию»
  8. ^ Олег Дулуб: «У Шикавки было сразу три приглашения из высшей лиги»
  9. ^ Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с "Крумкачами"
  10. ^ Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты
  11. ^ Яшин и Шикавка расторгли контракт с "Крумкачами"
  12. ^ Шикавка перешел в «Слуцк» (рас.)
  13. ^ Евгений Шикавка стал игроком греческого АЕЛа из Ларисы (рас.)
  14. ^ Шикавка - игрок минского "Динамо"
  15. ^ Карагандинский "Шахтер" объявил о подписании контракта с Шикавкой
  16. ^ Карагандинский "Шахтер" объявил о расставании с Шикавкой
  17. ^ Шикавка перешел в польскую "Корону"
  18. ^ Евгений Шикавка подписал новый контракт с "Короной" (рас.) Праверана 2023-05-31 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць