Кірыл Цапянкоў

беларускі футбаліст

Кірыл Цапянкоў (нар. 8 ліпеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку».

Кірыл Цапянкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 ліпеня 2004(2004-07-08)[1] (20 гадоў)
Рост 170 см[2]
Вага 65 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2021 Рух Берасьце 6 (1)
2022—2024 Дынама Берасьце 35 (2)
2024—4 Слуцак 14 (5)
Зборныя
2022 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у родным Шклове. Пазьней займаўся ў магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў на юнацкім узроўні за магілёўскі «Дняпро». Улетку 2020 году далучыўся да берасьцейскага «Руха», дзе гуляў за дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 22 лістапада 2020 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У сэзоне 2021 году рэгулярна трэнаваўся з асноўнай камандай «Руха», але гуляў пераважна за дубль. У асноўнай камандзе за сэзон правёў 4 матчы, адзначыўся адным голам у браму берасьцейскага «Дынама». У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у лютым каманда зьнялася з Найвышэйшай лігі. Нарэшце, у красавіку 2022 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама» да ліпеня з магчымасьцю падаўжэньня на год[4]. У складзе дынамаўцаў хутка стаў гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт да канца сэзону 2023 году[5]. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[6]. У сэзоне 2024 году страціў месца ў складзе дынамаўцаў, і ў ліпені 2024 году перайшоў у «Слуцак»[7].

Міжнародная

рэдагаваць

У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць