Яўген Лашанкоў
Яўген Лашанкоў (нарадзіўся 2 студзеня 1979 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Маладэчна-ДЮСШ-4».
Яўген Лашанкоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 студзеня 1979 (44 гады) Менск, БССР | |
Рост | 170 см | |
Вага | 62 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Маладэчна-ДЮСШ-4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—2004 1997—1998 2004—2006 2007 2008—2009 2010—2011 2012 2012 2013—2016 2016 2018— |
БАТЭ → Зьмена Менск (арэнда) Чарнаморац Харкаў Граніт Менск Белшына Бабруйск Тарпэда-БелАЗ Жодзін Слуцак Баранавічы Маладэчна-ДЮСШ-4 |
187 (16) 26 (3) 28 (7) 9 (0) 52 (11) 58 (8) 8 (0) 9 (0) 80 (4) 13 (1) 0 (0) |
Зборныя | ||
2005 | Беларусь | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
У студзені 2012 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[1], а ў траўні таго ж году пакінуў клюб[2]. У жніўні падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У чэрвені 2016 году пакінуў «Слуцак»[4], пасьля чаго абвясьціў пра завяршэньне кар’еры[5]. Але ўжо ў жніўні 2016 году вырашыў працягнуць кар’еру і падпісаў кантракт з клюбам «Баранавічы»[6]. Пасьля сэзону 2016 году завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ[7]. У 2018 году ўвайшоў у заяўку на другую лігу клюбу «Маладэчна-ДЮСШ-4»[8].
СтатыстыкаРэдагаваць
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 | |
Баранавічы | Першая ліга | 13 | 1 |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Евгений Лошанков подписал контракт с «Белшиной»(рас.) «Прессбол», 17 студзеня 2012
- ^ Евгений Лошанков покинул «Белшину»(рас.)
- ^ Вадим Демидович и Евгений Лошанков стали игроками «Торпедо-БелАЗ»(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ «Слуцк» объявил о расторжении контрактов с Лошанковым, Воронковым и Цветинским(рас.)
- ^ Лошанков завершил карьеру(рас.)
- ^ Евгений Лошанков продолжит карьеру в «Барановичах»(рас.)
- ^ Лошанков стал тренером детско-юношеской школы БАТЭ(рас.)
- ^ Страханович и Лошанков заявлены за «Молодечно-ДЮСШ-4»(рас.)