Уладзіслаў Карпеня
Уладзісла́ў Карпе́ня (нар. 29 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Баранавічаў».
Уладзіслаў Карпеня | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 2001[1] (24 гады) | |
Рост | 190 см[2] | |
Вага | 75 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баранавічы | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2022 | Хваля | 22 (2) |
2023 | Энэргетык-БДУ | 14 (0) |
2024 | Слуцак | 9 (0) |
2025— | Баранавічы | 13 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец футбольнай акадэміі «Слуцку», да якой прыяднаўся ў 2017 годзе. У 2019 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У сакавіку 2022 году абаронца далучыўся да пінскай «Хвалі», зь якой узгодніўся на аднагадовы кантракт[4]. 9 красавіка дэбютаваў у Першай лізе ў матчы супраць рагачоўскага «Макслайну». Дэбютным голам у складзе каманды адзначыўся 5 чэрвеня ў матчы супраць петрыкаўскага «Шахцёра». Карпеня ад пачатку сэзон стаў гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году быў запрошаны ў менскі «Энэргетык»-БДУ. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 19 сакавіка ў матчы супраць «Слуцку», зьявіўшыся на зьмену на 72-й хвіліне. Абаронца замацаваўся ў асноўным складзе, чаргуючы матчы ў пачатковым складзе з выхадамі на замену. Поруч зь менскім клюбам страціў месца ў элітным дывізіёне[5]. Ужо ў сьнежні 2023 году пачаў рыхтавацца да старту ў Першай лізе[6], але ў студзені зышоў з каманды[7]. У тым жа месяцы зьявілася інфармацыя, што футбаліст стане гульцом «Слуцку»[8], пасьля чаго неўзабаве футбаліст афіцыйна далучыўся да каманды[9]. У пачатку 2025 году пакінуў «Слуцак»[10] і прыяднаўся да «Баранавічаў»[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д https://energetikbgu.by/player/карпеня-владислав/
- ^ а б https://pressball.by/players/football/1891/
- ^ а б https://sfc-slutsk.by/person/185
- ^ Владислав Карпеня — игрок «Волны» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Хваля».
- ^ «Витебск» вернулся в высшую лигу, «Энергетик-БГУ» вылетел в Д2 (рас.) Football.by.
- ^ «Энергетик-БГУ» вышел из отпуска (рас.) Football.by.
- ^ Владислав Карпеня покинул «Энергетик-БГУ» (рас.) Bel.Football.
- ^ Владислав Карпеня станет игроком «Слуцка»(недаступная спасылка) (рас.) Sport5.by.
- ^ Подписал контракт (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Слуцак».
- ^ Владислав Карпеня покинул "Слуцк" (рас.). Football.by (2025-01-11). Праверана 2025-03-08 г.
- ^ Владислав Карпеня стал игроком «Барановичей» — Белорусский минор (рас.). Белорусский футбол (2025-01-13). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway