Арсень Ачапоўскі

беларускі футбаліст

Арсень Ачапоўскі (нар. 17 сьнежня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Слуцку».

Арсень Ачапоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сьнежня 2002(2002-12-17)[1] (21 год)
Рост 180 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 31
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022 Шахцёр Петрыкаў 32 (6)
2023—4 Слуцак 36 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай акадэміі салігорскага «Шахцёра». У 2019 годзе пачаў абараняць колеры клюбу ў дублюючым складзе. У 2021 годзе пасьля таго як фарм-клюб зь Петрыкава трапіў у Першую лігу, Ачапоўскі прыяднаўся да каманды[3]. Гулец дэбютаваў у другім дывізіёне 18 красавіка 2023 году ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу». Нападнік зьяўляўся ўва ўсіх наступных матчах дружыны, але звычайна гуляў ня поўны матч. 15 траўня вызначыўся галявой перадачай у матчы супраць «Баранавічаў». 3 ліпеня ўлучыў першы мяч у браму койданаўскага клюбу. У жніўні быў выкліканы да шыхтаў салігорскага «Шахцёра»[4], але там не гуляў у першай камандзе.

У сакавіку 2022 году вярнуўся ў петрыкаўскі «Шахцёр». Пасьля шэрагу прапушчаных матчаў зь сярэдзіны траўня пачаў стабільна гуляў у асноўным складзе. 22 траўня адзначыўся дублем у браму «Маладэчна-2018». У студзені 2023 году зышоў з клюбу[5], у наступным месяцы прыяднаўшыся да «Слуцку»[6]. Дэбют у новым клюбе прыпаў на 5 сакавіка 2023 году ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць мазырскай «Славіі». У Найвышэйшай лізе запачаткаваў кар’еру 19 сакавіка ў матчы супраць «Энэргетыка»-БДУ. Першым голам адзначыўся 10 чэрвеня ў браму наваполацкага «Нафтану». Цягам сэзону футбаліст быў гульцом замены, рэгулярна зьяўляючыся на полі з лавы запасных. У студзені 2024 году нападнік працягнуў кантракт з слуцкім клюбам яшчэ на сэзон[7].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць