Яўстах Эразм Сангушка
Князь Яўстах Эразм Сангушка (25 ці 26 кастрычніка 1768 – 2 сьнежня 1844) — прадстаўнік роду Сангушкаў, генэрал, буйны ваеначальнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, удзельнік вайны 1812 году на баку Напалеона. Уратаваў Касьцюшку жыцьцё ў бітве пад Шчакоцінамі.
Князь Яўстах быў сынам Гераніма Януша Сангушкі і Ўршулі Цэцыліі з Патоцкіх. У 1798 ён ажаніўся з Клементынай Чартарыскай, меў зь ёю сыноў Рамана і Ўладыслава і дачку Дароту.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |