Юзэф Паўлін Сангушка
Юзэф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 траўня 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (1760—1768) і вялікі літоўскі (з 1768)[1].
Юзэф Паўлін Сангушка, 1751—1775 гг. | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1740 |
Памёр | 12 траўня 1781 (40 гадоў) |
Род | Сангушкі |
Бацькі | Павал Караль Сангушка Барбара з Дунінаў[d] |
Дзеці | Раман |
Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Менску і Горадні.
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», старэйшы сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.
Абіраўся паслом на вальны сойм 1754 року[2]. На сойме 1767—1768 рокаў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў[1].
Падтрымаў абраньне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 року таемна далучыўся да Барскай канфэдэрацыі.
У 1774 року пабраўся шлюбам з Ганнай Цэтнэр, зь якой меў сына Рамана (1775—1790).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Валерый Пазднякоў. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 540.
- ^ Roman Marcinek. Józef Paulin Sanguszko // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1992—1993. S. 494—496.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0