Заслаў (Украіна)
Заслаў (па-ўкраінску: Заслав) — горад у Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Заслаўскага раёну. Плошча 23,91 км². Насельніцтва 18 444 чалавек (2001 год). Знаходзіцца на рацэ Гарыні пры ўпадзеньні ў яе рэчак Паноры і Сашэні, за 127 км ад Луцку і 269 км ад Кіева. Чыгуначная станцыя Заслаў на лініі Шапятоўка — Тарнопаль.
Заслаў | |||||
укр. Заслав | |||||
Касьцёл Сьв. Язэпа | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1390 | ||||
Горад з: | 1390 | ||||
Магдэбурскае права: | 1583 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хмяльніцкая | ||||
Раён: | Заслаўскі | ||||
Плошча: | 23,91 км² | ||||
Вышыня: | 226 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2001) | |||||
колькасьць: | 18 444 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 771,39 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 3852 | ||||
Паштовыя індэксы: | 30300—30309 | ||||
КОАТУУ: | 6822110100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°7′ пн. ш. 26°48′ у. д. / 50.117° пн. ш. 26.8° у. д.Каардынаты: 50°7′ пн. ш. 26°48′ у. д. / 50.117° пн. ш. 26.8° у. д. | ||||
Заслаў на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Заслаў | |||||
![]() | |||||
https://izyaslav-miskrada.gov.ua |
Утварылася на аснове двух местаў: Старога Заслава (1390) і Новага Заслава (1579).
Этымалёгія назвыРэдагаваць
Назва места ўтварылася на аснове рускага гідроніму «славута», што азначае «рэчка». На думку ўкраінскага філёляга Васіля Німчука тапонім, такім чынам, паказвае пачатковае разьмяшчэньне гарадзкога паселішча за рэчкай Гарыньню[1].
Назвы места на розных мовах, у розны час:
- Zaslavia — лацінская назва.
- Zasław — польская назва.
- זסלב — жыдоўская назва.
- Изяслав, Изяславль — расейская назва. Ужывалася ў адпаведнасьці з указам расейскага імпэратара Мікалая ІІ ад 1910 году.
- Saslaw — нямецкая назва.
- Ізяслав — афіцыйная расеізаваная назва, зьяўляецца ўкраінскай трансьлітарацыяй расейскага найменьня места.
ГісторыяРэдагаваць
- 1390: першыя згадкі ў пісьмовых крыніцах[2]. Уласнасьць князя Хведара Астроскага.
- XIV стагодзьдзе: у складзе Вялікага Княства Літоўскага
- 1455: перайшоў да Заслаўскіх.
- XVІ—XVІІ стагодзьдзі: цэнтар Заслаўскага княства.
- 1569: у складзе Крэмянецкага павету.
- XVI ст.: у Заславе існаваў манастыр, у якім пачалі Перасопніцкае Дабравесьце (1556).
- 1567: у горадзе існавала пратэстанцкая друкарня. Згадваецца антытрынітарскі пастар.
- 1579: першая згадка пра Новы Заслаў.
- 1583: Новы Заслаў атрымаў Магдэбурскае права.
- 1648: казацкія войскі захапілі і спалілі места.
- 1709: перайшоў да Любамірскіх.
- 1738: Заслаў набыў маршалак ВКЛ Павал Караль Сангушка.
- 1754: Аўгуст Сас надаў месту страчанае Магдэбурскае права, Новы Заслаў атрымаў свой другі герб («у чырвоным полі срэбная меская брама з трымя вежамі, пакрытымі княжацкімі каронамі, у адчыненых варотах — Пагоня»).
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Цэнтар Заслаўскага намесьніцтва.
- 1796: атрымаў новы, расейскі герб, таксама з выявай Пагоні.
- 1807: згадваецца жыдоўская друкарня.
- 1842: у Заславе працавала паперня.
- 1915: праз горад прайшла чыгунка Шапятоўка — Ланавцы.
- 1917—1920: у складзе УНР. Цэнтар Заслаўскага павету.
- 1919: у Заславе падпісаны пратакол пра вызначэньне дэмаркацыйнай лініі паміж украінскімі й польскімі войскамі.
- 1920: акупаваны бальшавікамі. Валасны і раённы цэнтар Шэпэтаўскай акругі УССР.
- 1937: раённы цэнтар Камянец-Падольскай вобласьці.
- ліпень 1941 — сакавік 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Цэнтар Заслаўскай акругі генэральнай акругі «Валынь-Падольле».
- 1954: раённы цэнтар Хмяльніцкай вобласьці.
- 1991: места ў складзе Ўкраіны.
Места на старых малюнках і фатаздымкахРэдагаваць
Палац Сангушкаў, Напалеон Орда, 1872 год
КультураРэдагаваць
ДзеячыРэдагаваць
- Харытон Даўгалюк (па-ўкраінску: Харитон Довгалюк, вёска Крыволука, Заслаўскі павет, Расейская імпэрыя, 1916 — Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША, 2006) — украінскі пісьменьнік, журналіст і сьвятар, аўтар чатырох навел, выданых украінскай мовай ў Буэнас-Айрэсе
- Герась Сакаленка (па-ўкраінску: Герась Соколенко, псэўданім Герасіма Шмігельскага; 3 сакавіка 1920, вёска Міхля, Заслаўскі павет, УНР — 20 лютага 1945, вёска Марк Борау, Трэці Райх) — украінскі паэт, журналіст і актывіст украінскага нацыянальна-вызваленчага руху, аўтар вершаў ў стыле рамантызму. Друкаваў вершы ва ўкраінскіх часопісах і газэтах у самой Украіне і па-за яе межамі.
НасельніцтваРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць
- Стары заслаўскі замак (XV ст.)
- Царква Сьв. Яна Хрысьціцеля (1599)
- Новы заслаўскі замак (XVІ ст.)
- Сынагога (XVІ ст.)
- Сынагога (XVІII ст.)
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынцаў (1602)
- Касьцёл Сьв. Язэпа і кляштар місіянэраў (1747
- Палац Сангушкаў (1754)
- Гандлёвыя рады (XVІIІ ст.)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ В. Німчук. Дніпро — Славута // Давньоруська ономастична спадщина в східнослов`янських мовах: Зб. наук. праць. Київ 1986.
- ^ Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864
ЛітаратураРэдагаваць
- Tadeusz Jerzy Stecki. Wołyń pod względem statystycznym, historycznym i archeologicznym, Т. 1, Lwów 1864 (пол.)
- Володимир Александрович. Інвентарі замків у Старому й Новому Заславі з XVII століття(недаступная спасылка) (укр.)
- Наталя Яковенко. Жарти зі смертю (пародійна мініатюра князя Олександра Заславського на тлі його конфесійної ідентичності) (укр.)
- Метафора спільного дому. Заславщина багатьох культур. Зб. мат. наукової конференції. Ізяслав — Острог, 2006. (укр.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Заслаў (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў