Любамль
Лю́бамль (па-ўкраінску: Любомль) — места ў Валынскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Любамльскага раёну. Плошча 9,65 км². Насельніцтва на 2005 год — 10,3 тыс. чал.
Любамль | |||||
укр. Любомль | |||||
Касьцёл Найсьв. Тройцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1287 | ||||
Магдэбурскае права: | 1541 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Валынская | ||||
Плошча: | 9,65 км² | ||||
Вышыня: | 187 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2005) | |||||
колькасьць: | 10 300 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1067,36 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 3377 | ||||
Паштовыя індэксы: | 44300—44305 | ||||
КОАТУУ: | 0723310100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°12′57″ пн. ш. 24°2′27″ у. д. / 51.21583° пн. ш. 24.04083° у. д.Каардынаты: 51°12′57″ пн. ш. 24°2′27″ у. д. / 51.21583° пн. ш. 24.04083° у. д. | ||||
Любамль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.lubomlmisto.in.ua/ |
Знаходзіцца за 104 км ад Луцку. Чыгуначная станцыя на лініі Ковель — Ягадын.
Гісторыя
рэдагаваць- 1287: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе.
- 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1412: кароль польскі Ягайла збудаваў у Любамлі касьцёл.
- 1541: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1874: празь места пайшла чыгунка.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 2784 чал.; 1896 год — 6969 чал.
- XX стагодзьдзе: 1991 год — 10,4 тыс. чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 10,3 тыс. чал.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы радыёэлектроннай і харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
рэдагаваць- Царква Сьв. Георгія (1280-я)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (1412)
- Паўднёвы флігель палаца Браніцкіх (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1884)
Асобы
рэдагаваць- Расьціслаў Братунь (1927—1995) — украінскі паэт, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч
- Мікола Букатэвіч (1907—1985) — украінскі маляр, пэдагог
- Назар Букатэвіч (1884—1984) — украінскі этнограф, гісторык, мовазнавец
- Натальля Ужвій (1898—1986) — украінская акторка тэатру і кіно
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Любомль // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛюбамль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў