Раман Станіслаў Сангушка

Рама́н Станісла́ў Сангу́шка (па-польску: Roman Stanisław Sanguszko (24 красавіка 1800, в. Антаніны, Валынь — 26 сакавіка 1881, Славута) — князь, грамадзкі дзяяч.

Раман Станіслаў Сангушка
Roman Adam Stanisław Sanguszko
Пагоня Літоўская[d][1]

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 траўня 1800(1800-05-06)[2]
Памёр 26 сакавіка 1881(1881-03-26)[3][4][5] (80 гадоў)
Род Сангушкі
Бацькі Яўстах Эразм
Клементына Чартарыйская
Жонка Натальля Патоцкая
Дзеці Марыя Клемэнтына (1830—1903)
Дзейнасьць афіцэр

Сын генэрала Яўстаха Эразма Сагнушкі, старэйшы брат Уладыслава Гераніма Сангушкі. Служыў у гвардыі Расейскай імпэрыі. Трапіў у палон у бітве пад Лысабокамі пад час паўстаньня 1830—1831 г.г. За ўдзел у паўстаньні быў сасланы ў Сыбір, а потым на Каўказ. На Каўказе ўдзельнічаў у сутычках зь мясцовымі горнымі плямёнамі, быў кантужаны. У 1844 годзе вярнуўся на радзіму. Шмат зрабіў для разьвіцьця мястэчка Славуты. Заснаваў тут суконную фабрыку, гадаваў арабскіх скакуноў. Памёр 26 сакавіка 1881 году.

  1. ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
  2. ^ Roman Sanguszko // SNAC (анг.) — 2010.
  3. ^ Roman Stanisław Sanguszko
  4. ^ Roman, książę Sanguszko // Faceted Application of Subject Terminology
  5. ^ Roman Stanisław Adam Sanguszko // NUKAT — 2002.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць