Юзэф Паўлін Сангушка

Юзэф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 траўня 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (1760—1768) і вялікі літоўскі (з 1768)[1].

Юзэф Паўлін Ян Адам Сангушка
Юзэф Паўлін Сангушка, 1751—1775 гг.
Юзэф Паўлін Сангушка, 1751—1775 гг.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1740
Памёр 12 траўня 1781 (40 гадоў)
Род Сангушкі
Бацькі Павал Караль Сангушка
Барбара з Дунінаў[d]
Дзеці Раман

Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Менску і Горадні.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Партрэт Ю. П. Сангушкі, XVIII ст.

З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», старэйшы сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на вальны сойм 1754 року[2]. На сойме 1767—1768 рокаў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў[1].

Падтрымаў абраньне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 року таемна далучыўся да Барскай канфэдэрацыі.

У 1774 року пабраўся шлюбам з Ганнай Цэтнэр, зь якой меў сына Рамана (1775—1790).

  1. ^ а б Валерый Пазднякоў. Сангушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 540.
  2. ^ Roman Marcinek. Józef Paulin Sanguszko // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1992—1993. S. 494—496.

Літаратура

рэдагаваць