Сталіца (радыё)
Радыё «Сталіца» — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе[3].
Радыё «Сталіца» | |
Горад | Менск |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Слоган | Слухай любімае |
Фармат | беларускамоўны |
Музычны фармат | альбомны рок(en) |
Частасьць | 105,1 FM (Менск), 72,47 мэгагэрц (Берасьце), 72,26 МГц (Віцебск), 71,18 МГц (Магілёў), 68,90 МГц (Горадня), 66,20 МГц (Гомель) |
Мачта | Менск, вул. Камуністычная, д. 6[1] |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Пачатак працы | 21 верасьня 1998 (26 гадоў таму) |
Замяніла | «Аўтарадыё»[2] |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уласьнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўнікі | Алег Міхалевіч |
Сайт | radiostalica.by |
radiostalica | |
Вконтакте | radio_stalitsa |
Он-лайн-трансьляцыя | stream2.datacenter.by |
Яе заснавальнікам і першым кіраўніком быў Ігар Ганчарук[4]. 12 ліпеня 2003 году страціла FM-частасьць 103,7 на карысьць расейскамоўнай Радыюс-ФМ[5][6][7]. 15 красавіка 2012 году аднавіла вяшчаньне ў FM-дыяпазоне на частасьці 105,1, на якой працавала «Аўтарадыё», якую пазбавілі ліцэнзіі[2][8]. Месьціцца ў Менску па вул. Чырвоная, д. 4[9]. На 2016 г. мела 23 радыёжурналісты[10].
17 жніўня 2020 году супрацоўнікі радыё падтрымалі забастоўку, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. 18 жніўня кіраўніцтва прапанавала працягнуць працу, але не паведамляць навіны пра палітыку. Пасьля гэтага большая частка калектыву напісала заявы аб сыходзе[11]. 26 жніўня дырэктар радыё Алег Міхалевіч падтрымаў свой калектыў і забраў працоўную кніжку[12].
Распаўсюд
рэдагавацьЗ 06:00 да 02:00[13] вяшчае ў ніжняй частцы(ru) дыяпазону ультракароткіх хваляў і круглыя суткі ў FM (верхняй частцы УКХ(ru)), або ў рэжыме рэальнага часу ў сеціве. У мінулым вяшчаньне дадаткова вялося ў Менску і вобласьці з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы
Паселішча | Частасьць (УКХ; мэгагэрц) |
---|---|
Берасьцейская вобласьць | |
Баранавічы | 93,2 |
Дарагічын | 69,8 |
Куплін | 90,3 |
Пінск | 67,88 |
Сінкевічы (Лунінецкі раён) | 107,8[14] |
Віцебская вобласьць | |
Браслаў | 91,1 |
Бягомель | 100,8 |
Ворша | 73,82 |
Горы | 104,3 |
Ушачы | 92[14] |
Гарадзенская вобласьць | |
Геранёны (Іўеўскі раён) | 92,5 |
Любча (Наваградзкі раён) | 70,85 |
Масты | 70,76 |
Сьвіслач | 94,2 |
Слонім | 93,8 |
Смаргонь | 94,4[14] |
Гомельская вобласьць | |
Брагін | 69,11 |
Ворнаўка | 106,9 |
Жлобін | 90,4 |
Жыткавічы | 107,2[14] |
Зашчоб’е (Рэчыцкі раён) | 73,19 |
Іванава Слабада (Лельчыцкі раён) | 100,4 |
Сьмятанічы (Петрыкаўскі раён) | 88,6[14] |
Магілёўская вобласьць | |
Амсьціслаў | 73,73 |
Асіпавічы | 97,7 |
Бабруйск | 73,01 |
Касьцюковічы | 69,38 |
Крычаў | 107,9 |
Прапойск | 101,5[14] |
Менская вобласьць | |
Бярэзань | 67,07 |
Калодзішчы | 72,89 |
Капыль | 107,3 |
Крупскі | 103 |
Менск | 105,1 |
Мядзел | 98,5[14] |
Салігорск | 68,57[15], 88,4[14] |
Перадачы
рэдагавацьНа 2016 г. радыё «Сталіца» выпускала 33 перадачы: 12 музычных[16], 11 навіновых, 6 гутарковых і 4 забаўляльныя.
Гутарковыя
рэдагаваць- «Бліжэй да зорак» (пятніца, 22:08-23:00; вядоўца Віталь Краўчанка) — размова з акторамі, мастакамі, музыкамі, пісьменьнікамі і спартоўцамі[17];
- «Ведай нашых»[18] (нядзеля, 15:00) — сучасная рок-музыка Беларусі;
- «Крок да рока» (серада, 21:15; вядоўца Марына Савіцкая) — азнаямленьне з новымі альбомамі музыкаў Беларусі[19];
- «Ну і дзянёк» (серада, 15:30; вядоўца Алена Ражкова) — гутарка з артыстамі і кампазытарамі[20];
- «Топ 10» (субота, 15:00-16:00) — гіт-парад[21];
- «Тэрыторыя слушных ідэяў» (аўторак, 15:30; вядоўца Юлія Баранава) — абмеркаваньне жыцьця Менску[22].
Забаўляльныя
рэдагаваць- «Вельмі добры дзень» (субота-нядзеля, 12:00-14:00; вядоўцы Віталь Краўчанка, Арцём Лук’яненка, Алена Ражкова, Ала Рыжэвіч і Марына Савіцкая) — музыка на замову слухачоў, афіша забаваў і анонс падзеяў для адпачынку ў вольны час[23];
- «Сталічны навігатар» (панядзелак-пятніца, 17:00-19:00; вядоўцы Віталь Краўчанка і Данута Анцілеўская) — песьні для аўтааматараў і дарожныя навіны[24];
- «Сьвята кожны дзень» (штодзень, 13:05 і 20:05);
- «Трое з настроем» (панядзелак-пятніца, 7:00-12:00; вядоўцы Віталь Краўчанка і Ала Рыжэвіч) — музыка і навіны да працы[25].
Музычныя
рэдагаваць- «Аксамітавы вечар» (чацьвер, 21:15; аўтарка і вядоўца Алена Ражкова) — перадача рамантычнай музыкі[26];
- «Для тых, хто ня сьпіць» (штодня, 0:04-6:00) — музыка гіт-парадаў і забаўляльныя даведкі[27];
- «Зь месца падзеяў» (панядзелак, 15:30; вядоўца Марына Савіцкая) — рэпартажы з канцэртаў[28];
- «Музычны агляд» (субота, 21:15; вядоўца Алена Ражкова) — 5 музычных навінаў: адмоўная, найважнейшая, дзіўная, сумная і ўрачыстая[29];
- «Пакаленьне.by» (нядзеля, 21:00; вядоўца Алёна Зенчык) — знаёмства зь нефармальнымі вечарынамі, графіці і паркурам[30];
- «Пра рок» (панядзелак, 21:15; вядоўца Лявон Казакоў) — летапіс падзеяў у цяжкой рок-музыцы[31];
- «Рок-урок» (пятніца, 15:30; вядоўца Тацяна Шышло) — азнаямленьне з жанрамі рок-музыкі[32];
- «Саўндтрэк» (аўторак, 21:15-22:00; вядоўца Арцём Лук’яненка) — перадача пра фільмы, кінаактораў, рэжысэраў і музыку да кінафільмаў[33];
- «Эпіграф» (пятніца, 15:30; вядоўца Марына Савіцкая) — перадача аб творчасьці замежных музыкаў і сьпевакоў, якія зьбіраюцца прыехаць у Беларусь з канцэртамі[34].
Навіновыя
рэдагаваць- «Беларускі арнамэнт» (нядзеля, 18:40; вядоўца Алена Ражкова) — пра народную вышыўку, ткацтва і сьвяты[35];
- «Землякі» (субота, 6:40; аўтарка і вядоўца Алена Лычагіна) — знаёмства з адоранымі людзьмі Беларусі[36];
- «Культурная сфэра» (субота, 18:40; аўтарка і вядоўца Алена Давыдава) — азнаямленьне з акторамі, мастакамі, рэжысэрамі і сцэнарыстамі[37];
- «Лінія лёсу» (нядзеля, 6:40; вядоўца Марта Худалей) — перадача пра пасьпяховых адмыслоўцаў[38];
- «Маладзёвы праспэкт» (панядзелак, 6:40; вядоўца Алена Давыдава) — пра навучаньне, вынаходзтвы і вольны час моладзі[39];
- «Мая сталіца» (серада, 6:40; вядоўца Ала Іванова) — навіны і жыцьцяпіс жыхароў Менску[40];
- «Сацыяльны вэктар» (чацьвер, 6:40; вядоўца Алена Лычагіна) — азнаямленьне з прыкладамі здаровага ладу жыцьця жыхароў сталіцы і Менскай вобласьці[41];
- «Спартовы экспрэс» (чацьвер, 15:30; аўтар і вядоўца Аляксей Тэра) — спартовыя навіны за тыдзень[42];
- «Сталічная экспэдыцыя» (аўторак, 6:40; вядоўца Алена Лычагіна) — знаёмства з навінамі вобласьцяў Беларусі[43];
- «Тур па Беларусі» (пятніца, 6:40; вядоўца Ігар Емельяновіч) — аповед пра падарожжы па краіне ў якасьці адпачынку[44].
Былыя перадачы
рэдагаваць- Абарваная струна (панядзелак, 22:15; аўтар і вядоўца — Павал Ладуцька);
- Аднойчы зь песьняй (аўторак, 22:15; аўтарская праграма Сяргея Бандарэнкі);
- Вольна! Выхадны;
- Ёсьць ідэя (аўторак, 15:30);
- Кар’ера (серада, 18:45);
- Калыханка для дарослых (панядзелак-пятніца, 24:00; аўтар і вядоўца — Алесь Праўдзін);
- Літаратурнае кафэ (пятніца, 22:15; гаспадыня — Вераніка Бандаровіч);
- Мая Меншчына (панядзелак, 18.45; аўтарская праграма Ігара Емельяновіча);
- Музычны паядынак;
- Памяць сэрца (чацьвер, 18:45);
- Пэдсавет (пятніца, 18:45);
- Сталічная дыскатэка (нядзеля, 0:00-2:00);
- Ультра-музыка;
- Экзотыка (нядзеля, 21:00; аўтарская праграмя Тацяны Шышло).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Радыёстанцыі ў Менску, Беларусь // Эўрапейская радыёмапа (Міхаіл Шчарбак), 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ а б Mass Media Week in Belarus (анг.). Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 2012-12-11 г. Архіўная копія ад 2012-12-11 г.
- ^ П. П. Жаўняровіч. Медыятэкст пастоў радыё і тэлеканалаў у сацыяльнай сетцы Facebook (бел.) // Журнал Белорусского государственного университета. Журналистика. Педагогика = Journal of the Belarusian State University. Journalism and pedagogics.. — 2019. — № 2. — С. 40–48. — ISSN 2521-6783. Архіўная копія.
- ^ Вікторыя Захарава (4 верасьня 2004) Гаворыць і паказвае… Хваля сталічнага рэгіёна Розгалас. Зьвязда, № 211 (25224). Праверана 11 траўня 2012 г.
- ^ Алег Грузьдзіловіч (3 чэрвеня 2003) Радыё Сталіца працягвае перадачы ў FM-дыяпазоне Свабода (радыё). Tut.by. Праверана 11 траўня 2012 г.
- ^ Валер Каліноўскі (14 ліпеня 2003) Скасавалі адзіную беларускамоўную ФМ-станцыю. Радыё «Свабода». Праверана 11 траўня 2012 г.
- ^ Цэзары Галінскі (16 ліпеня 2003) „Gazeta Wyborcza” пра русыфікацыю Беларусі. Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё. Праверана 11 траўня 2012 г.
- ^ Радыёстанцыя «Сталіца» зараз вяшчае ў Менску ў FM-дыяпазоне на частасьці 105,1. Белтэлерадыёкампанія (16 красавіка 2012). Праверана 11 траўня 2012 г.
- ^ Кантакты // Радыё «Сталіца», 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Увесь калектыў // Радыё «Сталіца», 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ В знак протеста увольняется коллектив радио «Сталіца» (рас.). TUT.BY (2020-08-19). Праверана 2020-10-01 г. Архіўная копія ад 2021-01-09 г.
- ^ Денис Мартинович. (2020-08-26) Директор радио «Сталіца» уволился со своим коллективом (рас.). TUT.BY. Праверана 2020-10-01 г. Архіўная копія ад 2021-01-09 г.
- ^ Об изменении расписания вещания звуковых программ
- ^ а б в г д е ё ж Пра нас // Радыё «Сталіца», 2016 г. Праверана 25 лістапада 2016 г.
- ^ Слухай любімае // Зьвязда : газэта. — 23 лістапада 2012. — № 226 (27341). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Музычныя перадачы // Радыё «Сталіца», 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Бліжэй да зорак // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20160404223011/http://radiostalica.by/peredachi/interactive/veday-nashykh/
- ^ Крок да рока // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Ну і дзянёк // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Сталіца Топ 10 // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Тэрыторыя слушных ідэяў // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Вельмі добры дзень // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Трое з настроем // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Трое з настроем // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Аксамітавы вечар // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Для тых, хто ня сьпіць // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Зь месца падзеяў // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Музычны агляд // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Пакаленьне.by // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Пра рок // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Рок-урок // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Саўндтрэк // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Эпіграф // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Беларускі арнамэнт // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Землякі // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Культурная сфэра // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Лінія лёсу // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Маладзёвы праспэкт // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Мая сталіца // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Сацыяльны вэктар // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Спартовы экспрэс // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Сталічная экспэдыцыя // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Тур па Беларусі // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Радыё «Сталіца» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- Бачына перадачы «Чароўны вазок»
- Охват территории Республики Беларусь эфирным радиовещанием — Столица // Белтелеком Праверана 15 лістапада 2016 г.