Іванава Слабада (Гомельская вобласьць)
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Іванава Слабада, Слабада (неадназначнасьць).
Іва́нава Слабада́[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 5 км на паўночны ўсход ад Тонежу, за 46 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Іванава Слабада ўваходзіць у склад Тонескага сельсавету.
Іванава Слабада | |
трансьліт. Ivanava Slabada | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Тонескі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 452 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247854 |
СААТА: | 3228856066 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′7″ пн. ш. 27°52′27″ у. д. / 51.85194° пн. ш. 27.87417° у. д.Каардынаты: 51°51′7″ пн. ш. 27°52′27″ у. д. / 51.85194° пн. ш. 27.87417° у. д. |
± Іванава Слабада |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з XIX стагодзьдзя як вёска Тонескай воласьці Мазырскага павету.
У студзені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 9 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 15 двароў, 109 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 85 двароў, 607 жыхароў; 1917 год — 106 двароў, 662 жыхары; 1940 год — 141 двор, 723 жыхары; 1971 год — 271 двор, 1062 жыхары; 1998 год — 246 двароў, 591 жыхар; 1999 год — 576 жыхароў; 2000 год — 257 двароў, 592 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 452 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьМэханічныя майстэрні, лясьніцтва. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, Дом быту, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 3 крамы, аддзяленьне ашчаднага банку «Беларусбанк». У вёсцы знаходзіцца цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Іванава Слабада»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 219
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.