Сінкевічы

вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Сінке́вічы[2]вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Сінкевіцкага сельсавету. Знаходзіцца каля аўтамабільнай дарогі М10. У мястэчку знаходзіцца чыгуначная станцыя Сінкевічы на лініі Берасьце — Пінск — Гомель.

Сінкевічы
трансьліт. Sinkievičy
Драўляная царква на марцы
Драўляная царква на марцы
Герб Сінкевічаў


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Сінкевіцкі
Насельніцтва: 928 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225686
СААТА: 1247854071
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′16″ пн. ш. 27°15′19″ у. д. / 52.22111° пн. ш. 27.25528° у. д. / 52.22111; 27.25528Каардынаты: 52°13′16″ пн. ш. 27°15′19″ у. д. / 52.22111° пн. ш. 27.25528° у. д. / 52.22111; 27.25528
Сінкевічы на мапе Беларусі ±
Сінкевічы
Сінкевічы
Сінкевічы
Сінкевічы
Сінкевічы
Сінкевічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1493 г. — вёска маёнтку Лахва, уласнасьць Пятра Мантыгердавіча «Белага»троцкага ваяводы[3]. У 1588 г. Сынкавічы — сяло маёнтку Лахва, уласнасьць Мікалая Крыштафа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясьвіжы. У 1672 г. Сінкевічы — вёска маёнтку Лахва, 22 двары і 28 валок (зь іх звыш 18 пустых). У 1785 г. Сінкевічы — вёска маёнтку Лахва, 34 двары[3].

Інфраструктура

рэдагаваць

На тэрыторыі вёскі знаходзіцца ААТ «Палімэр» канцэрну Белдзяржхарчпрам.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

У вёсцы знаходзіцца Царква Сьвятога Георгія са званіцай, пабудаваная ў XVII—XVIII стагодзьдзях. Занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня.   Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000469

За 2 км на ўсход ад вёскі, за 400 мэтраў на поўдзень ад старой дарогі, ва ўрочышчы Патоўскі Востраў знаходзіцца курган пэрыяду раньняга сярэднявечча, які занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня.   Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 113В000470

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 928 жыхароў[1]
  • 1999 год — 936 жыхароў
  1. ^ а б Вынікі перапісу 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 200
  3. ^ а б Сінкевічы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць