«Аўтарадыё» (105,1 Менск FM) — першая незалежная радыёстанцыя ў незалежнай Беларусі, FM-станцыя, якая працавала ў Менску на частасьці 105,1 МГц ад 7 жніўня 1992 году[2] да 12 студзеня 2011 году, калі была ануляваная ліцэнзія[3][4].

Аўтарадыё
75p
Горад Менск
Краіна Беларусь
Слоган «Для тых, хто ў дарозе»
Музычны фармат рок і поп-музыка
Частасьць 67,7 УКХ OIRT(ru); 105,1 FM
Пачатак працы 7.8.1992
Канец працы 12.1.2011
Замененая «Сталіца»[1]
Уласьнік ТАА «Аўтарадыё»
Кіраўнікі Юры Базан

Гісторыя

рэдагаваць

З пачатку 1990-х гадоў да 1 студзеня 1995 году «Аўтарадыё» вяшчала на частаце 67,7 УКХ OIRT(ru). Вяшчаньне «Аўтарадыё» ў УКХ-дыяпазоне абумаўлялася адзінай на той момант даступнасьцю дадзенага частотнага рэсурсу як для вяшчальнікаў, так і для карыстальнікаў[5]. У 1995 годзе радыё закрылі. Вяртаньне ў этэр заняло 4 гады[6]. У 2001 годзе было запушчана паралельнае вяшчаньне й на FM-частаце 105,1 МГц[7].

Радыёстанцыя ратыравала беларускую музыку, у прыватнасьці такія гурты, як «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкі» й «Neuro Dubel»[8], а таксама лідэраў гіт-парадаў «Tuzin.fm»[9]. Вядомымі вядучымі перадачаў на радыёстанцыі былі Алег Хаменка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Маша Яр і іншыя[9].

У верасьні 2009 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйнае папярэджаньне «Аўтарадыё» за вяшчаньне сумеснай з Эўрапейскім радыё для Беларусі перадачы «Эўразум»[10][11].

Спыненьне дзейнасьці

рэдагаваць

У пэрыяд агітацыйнае кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2010 годзе радыё трансьлявала матэрыялы кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Уладзімера Някляева[6]. Падчас свайго выступу Саньнікаў выказаўся, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

12 студзеня 2011 году рэдакцыяй «Аўтарадыё» атрымана прадпісаньне РУП «БелГІЭ» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь аб спыненьні дзеяньня дазволу на права выкарыстаньня радыёчастаснага спэктру і забароне на эксплюатацыю радыёэлектронных сродкаў. Загад вынесены на падставе рашэньня Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні 188/11 ад 11 студзеня 2011 году за подпісам старшыні камісіі Алега Праляскоўскага[12]. Пастанова камісіі анулюе права «Аўтарадыё» на наземнае этэрнае радыёвяшчаньне «ў сувязі з невыкананьнем „Аўтарадыё“ творчай канцэпцыі і распаўсюджваньнем у этэры 16 сьнежня 2010 году інфармацыі, якая зьмяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Журналіст Паўлюк Быкоўскі канстатаваў, што «Аўтарадыё» было пазбаўлена частотаў нібыта за прапаганду экстрэмізму, хоць перадвыбарная ракляма ўзгаднялася з Цэнтральнай выбарчай камісіяю[13]. Суд першай інстанцыі падтрымаў пазыцыю «Аўтарадыё», але пазьней справа была перагледжана[13][14]. Па выніках перагляду Зьміцер Аляксандраў, судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суда, які вынес рашэньне аб закрыцьці радыёстанцыі, стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[15][16].

Частасьць «Аўтарадыё» 105,1 МГц, якая вызвалілася з прычыны пазбаўленьня ліцэнзіі, была аддадзеная радыё «Сталіца», і дзяржаўная радыёстанцыя пачала на ёй вяшчаньне 15 красавіка 2012 году[1].

Заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юры Базан памёр 24 верасьня 2016 году[8].

Музычны крытык Зьміцер Падбярэскі нызываў радыёстанцыю найбольш любімаю сярод беларускіх FM-станцыяў[17].

Адлюстраваньне ў культуры

рэдагаваць

У 2011 годзе гурт «N.R.M.» прэзэнтаваў новую песьню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[18].

  1. ^ а б Mass Media Week in Belarus (анг.). Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 2012-12-11 г. Архіўная копія ад 2012-12-11 г.
  2. ^ А. Плавник. Даты, события, люди  (рас.) // Беларускае радыё: гісторыя, сучаснасць, перспектывы развіцця : Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канфэрэнцыі, прысьвечанай 85-годзьдзю Беларускага радыё. — Менск: БДУ, 2011. — С. 8–27. Архіўная копія.
  3. ^ Закрыта «Аўтарадыё» — за «экстрэмізм» Наша Ніва
  4. ^ Полина Птицына; Владимир Дорохов. (2011-01-14) "Авторадио" в Беларуси лишили голоса (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2020-12-11 г. Архіўная копія ад 2020-12-11 г.
  5. ^ Анна Курейчик. Зарождение коммерческой модели радиовещания в Республике Беларусь  (рас.) // Журналістыка-2016: стан, праблемы і перспектывы : Матэрыялы 18-й Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі, прысьвечанай 95-годзьдзю БДУ. — БДУ, 2016. — С. 146–149. Архіўная копія.
  6. ^ а б Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, студзень 2010 году (бел.). Вясна.
  7. ^ Умер основатель и главред "Авторадио" (рас.). TUT.BY (2016-09-25). Праверана 2021-01-08 г. Архіўная копія ад 2016-11-15 г.
  8. ^ а б Editor-in-chief of Autoradio Yury Bazan dies (анг.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-08-28 г.
  9. ^ а б R.I.P. Юры Базан (1963—2016) (бел.). Tuzin.fmПраверана 2021-01-05 г. Архіўная копія ад 2021-01-05 г.
  10. ^ 'Autoradio' gets warned for joint project with European Radio for Belarus (анг.). Вясна (2009-10-06). Праверана 2020-08-08 г. Архіўная копія ад 2020-12-25 г.
  11. ^ Mass media freedom 'hostage' of official Minsk (анг.). Human Rights House (2009-10-12). Праверана 2020-08-24 г. Архіўная копія ад 2020-12-25 г.
  12. ^ Belarus Radio Station Loses License (анг.). СвабодаПраверана 2019-08-28 г.
  13. ^ а б Bykouski, Paulyuk Belarusian Media in the Virtual Space (анг.). BELL. Праверана 2020-12-11 г. Архіўная копія ад 2020-12-11 г.
  14. ^ Татьяна Дорощенок. (2011-03-28) Решение о закрытии "Авторадио" осталось в силе (рас.) БелаПАН. TUT.BYПраверана 2021-01-08 г. Архіўная копія ад 2011-04-30 г.
  15. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11).
  16. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 505/2011 of 23 May 2011implementing Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (анг.). Афіцыйны часопіс Эўрапейскага Зьвязу(uk) (2011-05-24). Праверана 2020-12-11 г. Архіўная копія ад 2020-12-11 г.
  17. ^ Сьнежань - час падвядзеньня вынікаў музычнага году. Сьнежань у беларускае папулярнае музыцы пазначаны шэрагам імпрэзаў і прэзэнтацыяў. Вынікі музычнага году абмяркоўваюць карэспандэнт "РР" Севярын Квяткоўскі й Зьміцер Падбярэзскі Беларускае Радыё Рацыя. TUT.BY (2000-12-14). Праверана 2021-01-08 г. Архіўная копія ад 2014-07-18 г.
  18. ^ Вячеслав Радионов. (2011-03-02) N.R.M. записали песню в поддержку «Авторадио» (рас.). Ultra-music.com(be).