Жыванілду Халк
Жыванілду Віейра дэ Соўза (па-партугальску: Givanildo Vieira de Souza), больш вядомы як Халк (па-ангельску: Hulk; нарадзіўся 25 ліпеня 1986 году, Кампіна-Грандзі, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, нападнік клюбу «Атлетыку Мінэйру» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Жыванілду Халк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 ліпеня 1986[1][2][3][…] (38 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атлетыку Мінэйру | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005 2005—2008 2006 2007 2008 2008—2012 2012—2016 2016—2021 2021— |
Віторыя Салвадор Кавасакі Франтале → Кансадоле Сапара (арэнда) → Токіё Вэрдзі (арэнда) Токіё Вэрдзі Порту Зэніт Шанхай СІПГ Атлетыку Мінэйру |
2 (0) 11 (1) 38 (25) 42 (37) 11 (7) 99 (54) 97 (55) 100 (50) 116 (56) |
Зборныя | ||
2009— | Бразылія | 49 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЖыванілду Віейра дэ Соўза, больш вядомы як Халк, бо быў празваны так сваім бацькам у дзяцінстве за тое, што вельмі любіў пераймаць аднайменнага пэрсанажу коміксаў[7], пачаў сваю футбольную кар’еру ў бразыльскай «Віторыі», падпісаўшы кантракт з гэтай камандай у 16 гадоў. У гэтай камандзе футбаліст спачатку выступаў на левым флянзе абароны, затым у паўабароне й толькі потым у нападзе. Першай гульнёй футбаліста стаў таварыскі матч супраць «Флумінэнсі»[8]. Дэбютны матч Халка за асноўны склад «Вікторыі», 19 верасьня 2004 году супраць «Інтэрнасьёналу», гэтак і застаўся адзіным афіцыйным, праведзеным футбалістам за клюб.
У лютым 2005 году Жыванілду быў набыты японскім клюбам «Кавасакі Франтале». У Японіі гулец яшчэ двойчы мяняў клюб, стала заігрываючы ў кожным зь іх. 26 ліпеня 2008 году Халк падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім «Порту». Сума трансфэра склала 5,5 млн эўра. Партугальскі клюб выкупіў толькі 50% правоў на гульца, астатнімі правамі валодаў клюб з Уругваю «Рэнтыстас» і аргентынская інвэстыцыйная кампанія[9].
У сэзоне 2010—2011 гадоў Халк стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Партугаліі, запісаўшы на свой рахунак 23 мячы, 7 зь якіх правёў з пэнальці; яшчэ 5 галоў бразылец забіў у Лізе Эўропы. Паводле вынікаў сэзону Халк быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Партугаліі. У траўні клюб выкупіў 40% правоў на гульца, якія належалі «Рэнтыстасу» за 13,5 млн эўра й падоўжыў кантракт з футбалістам да 30 чэрвеня 2016 году[10].
3 верасьня 2012 году Халк перайшоў у «Зэніт». Сума трансфэру склала 40 млн эўра[11]. Паводле інфармацыі RTP і агента футбаліста агульная сума пераходу склала 60 млн, зь якіх 40 млн даставалася «Порту», 9 млн — «Рэнтыстасу», які валодаў 15% трансфэру гульца[12], 5% сумы атрымаў клюб, які выхаваў гульца, а тыя грошы, што засталіся, то бок больш за 10 млн эўра, — сам футбаліст і ягоны агент[13].
Міжнародная
рэдагавацьХалк дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразыліі 14 лістапада 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны ў Досе, калі паўднёваамэрыканскія гульцы атрымалі перамогу зь лікам 1:0[14]. 26 траўня 2012 году ён забіў свае першыя два галы за зборную ў пераожным матчы супраць зборнай Даніі (3:1)[15].
Дасягненьні
рэдагаваць«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2009, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011
- Пераможца Лігі Эўропы: 2011
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2015
- Уладальнік Кубка Расеі: 2016
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2015
«Шанхай СІПГ»:
- Чэмпіён Кітаю: 2018
- Уладальнік Супэркубка Кітаю: 2019
«Атлетыку Мінэйру»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2021
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2021
- Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2021, 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2022
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www.foradejogo.net/player.php?player=198607250001&language=2
- ^ а б в http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/profil/spieler/80562
- ^ а б в Hulk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/leistungsdaten/spieler/80562
- ^ а б http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/nationalmannschaft/spieler/80562
- ^ а б http://www.transfermarkt.co.uk/zenit-st-petersburg_psv-eindhoven/index/spielbericht/2531140
- ^ Халк: почему я выбрал «Зенит», а не «Анжи». championat.com
- ^ Халк: «Я адаптируюсь где угодно». sports.ru
- ^ Comunicado do Futebol clube do Porto. Futebol
- ^ Халк продлил контракт с «Порту» до 2016 года. ua-football.com
- ^ Халк — в «Зените»! FC-Zenit.ru
- ^ «Порту» подтвердил трансфер Халка в «Зенит» за 40 миллионов евро. «Советский спорт»
- ^ «Зенит» заплатил за Халка 60 млн евро, «Порту» получит 40 млн. sports.ru
- ^ Бразильский Киже. Почему у агента Халка несколько имен и как его на самом деле зовут? sports.ru
- ^ С отступных Халка скинули 60 миллионов. championat.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Зэніт»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Статыстыка на сайце Zerozero
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo
- Профіль на сайце PortuGOAL