Брага (футбольны клюб)

партугальскі футбольны клюб

«Брага» (па-партугальску: Braga) — партугальскі футбольны клюб з гораду Брага. Заснаваны ў 1915 годзе. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Эштадыю AXA», які знаходзіцца ў горнай расчыліне й быў пабудаваны да чэмпіянату Эўропы 2004 году. У айчынных чэмпіянатах «Брага» толькі аднойчы падымалася на другі радок, маючы на сваім рахунку толькі перамогі ў Кубку Партугаліі (1966, 2016, 2021) і Кубку лігі (2013, 2020, 2024). У 2000-х гадох клюб паступова стаў адным з самых пасьпяховых клюбаў у Партугаліі, дасягнуўшы ўзроўню вялікай партугальскай тройкі, у якую ўваходзяць «Порту», «Бэнфіка» й «Спортынг». У гэты ж час клюб меў посьпехі й на міжнароднай арэне, выйшаўшы ў фінал Лігі Эўропы ў 2011 годзе. Акрамя таго, дзякуючы другому месцу ў чэмпіянаце Партугаліі ў сэзоне 2010—2011 гадоў, клюб упершыню ў гісторыі ўзяў удзел у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе «Брага» дасягнула групавога этапу. Клюб у цяперашні час спансуецца італьянскім вытворцам спартовага адзеньня «Макрон» і францускай страхавой кампаніяй AXA.

Брага
Поўная назва Sporting Clube de Braga
Заснаваны 1921
Горад Брага, Партугалія
Стадыён Эштадыю Мунісыпал дэ Брага
Умяшчальнасьць: 30 286
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
scbraga.pt (парт.)

Эмблема «Спортынгу» паходзіць ад гербу гораду, дзе на шчыце месьціцца Багародзіца й немаўля Ісус, але сіні шчыт у гербе гораду быў зьменены на такі ж але чырвона-белы.

Гісторыя

рэдагаваць

«Брага», абавязана сваёй назьве спартовы клюб лісабонскаму «Спортынгу», у гонар якога яны былі названыя. Раней каманда была вядома як «Арсэнал-ду-Міньню» (парт. Arsenal do Minho) і першапачаткова гулялі ў зялёных колерах. У сярэдзіне 1940-х гадоў клюб зьмяніў колеры на чырвоны, дзякуючы дзелавым сувязям прэзыдэнта клюбу Жузэ Антунэша Гімаранша ў Лёндане і быў заўзятарам ангельскага «Арсэналу». У 1947 годзе клюб атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, упершыню трапіўшы ў наймацнейшы партугальскі дывізіён. «Брага» нават перайменавала сваю моладзевую каманду ў «Арсэнал ды Брага» (парт. Arsenal de Braga).

Яшчэ ў 1960-я і 1970-я гады «Брага» пачала падымацца ўверх у выніковых табліцах чэмпіянату Партугаліі й у канчатковым выніку забясьпечыла сабе ўдзел у спаборніцтвах УЭФА. Нядаўнія сталыя ўдзелы Брагі ў эўрапейскіх спаборніцтвах пачаўся з удзелу ў Кубку УЭФА ў сэзоне 2004—2005 гадоў, калі клюб скончыў чэмпіянат на пятым радку пад кіраўніцтвам трэнэра Жузэалду Фэрэйры. Гэта паклала пачатак іхнаму далейшаму посьпехі, які пераважна назіраўся ў Лізе Эўропы.

У сэзоне 2005—2006 гадоў клюб спаборнічаў за чэмпіёнства амаль да перадапошняга туру, але ў выніку скончыў розыгрыш толькі на чацьвёртым месцы. У сэзоне 2006—2007 гадоў галоўным трэнэрам стаў Карлуш Карвальял, які, аднак, зрабіў дрэнны старт з камандай, атрымаўшы паразу ад нідэрляндзкага АЗ у​ Кубку УЭФА, нягледзячы на буйную перамогу над чэскім «Слованам» зь лікам 4:0, і паразу зь лікам 1:4 у гульні супраць «Марытыму».

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Матэўс 1992
2   Аб Віктар Гомэс 2000
3   Аб Робсан Бамбу 1997
4   Аб Сыку Ніякатэ 1999
6   ПА Вітар Карвальлю 1997
7   Нап Брума 1994
8   ПА Жуан Маўтыньню 1986
9   Нап Амін эль-Уазані 2001
10   ПА Андрэ Орта 1996
11   Нап Рожэр Фэрнандыш 2005
12   Бр Т’ягу Са 1995
13   Аб Жуан Фэрэйра (ар. Ўотфард) 2001
15   Аб Паўлу Алівэйра 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16   ПА Радрыга Салясар 1999
19   Аб Адрыян Марын 1997
20   ПА Ісмаэль Гарбі 2004
21   Нап Рыкарду Орта (капітан) 1994
22   ПА Тыяга Эльгера 2006
25   Аб Юры Рыбэйру 1997
26   Аб Брайт Ары-Мбі 2003
27   Нап Рафік Гітан (ар. Эштарыл) 1999
29   ПА Жан-Батыст Гарбі 2002
33   Нап Жуан Маркеш 2002
77   Нап Габры Мартынэс 2003
90   Нап Рабэрта Фэрнандэс 2002
91   Бр Лукаш Горнічак 2002

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць