Спортынг Лісабон

партугальскі футбольны клюб

«Спортынг» (па-партугальску: Sporting) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. 19-разовы чэмпіён Партугаліі, 16-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 8-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Спортынг
Sporting Clube de Portugal.png
Поўная назва Sporting Clube de Portugal
Заснаваны 1 ліпеня 1906
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыю Жузэ Алваладэ
Умяшчальнасьць: 50 095
Прэзыдэнт Фрэдэрыку Варандаш[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2021—2022 2 месца
sporting.pt(парт.)(анг.)

Клюб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 году, ён зьяўляецца клюб «Вялікай тройкі» (парт. Tres Grandes) футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і футбольным клюбам «Порту». У спартовым клюбе «Спортынг», куды ўваходзяць ня толькі футбольныя гульцы, але й спартоўцы іншых відаў спорту, налічваецца больш за 100 тысячаў зарэгістраваных чальцоў[1]. Спартоўцы й заўзятары часьцяком называюць сябе «ільвамі» (парт. Leões). На працягу першага стагодзьдзя існаваньня клюбу, каманда й спартоўцы заваявалі 3 спартовыя алімпійскія залатыя мэдалі, а таксама шмат срэбраных і бронзавых мэдалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[2]. У пэрыяд стварэньня клюбу Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клюб Эўропы. На сёньня колькасьць прыхільнікаў клюбу па ўсім сьвеце налічвае больш за тры мільёны[3].

«Спортынг» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клюб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам зь іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бэнфікай». «Спортынг» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

ГісторыяРэдагаваць

ЗаснаваньнеРэдагаваць

Клюб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартова-грамадзкага таварыства, бо адны лічылі, што клюб павінен засяродзіць увагу на грамадзкіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартовыя аспэкты клюбу. Жуліё дэ Араўжа, які пасьля стаў прэзыдэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалосьсі адбываліся ня толькі ў дачыненьні да разьмяшчэньня клюбу, бо ў клюбу мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама й у дачыненьні да мэтаў клюбу — перавага сацыяльных або спартовых аспэктаў клюбу.

Гэты пэрыяд нявызначанасьці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж двума бакамі. Жазэ Гаваза быў адным зь першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клюбу й разам з двума дзясяткамі іншымі чальцоў, заснаваў яшчэ адзін клюб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэньне новага клюбу й даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе й па сёньня месьціцца клюб, а таксама стаў старшынём савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клюбу.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Антоніё Адан 1987
2   Аб Матэўс Рэйс 1995
3   Аб Джэрэмі Сэнт-Юстэ 1996
4   Аб Сэбастыян Каатэс (капітан) 1990
5   ПА Хідэмаса Морыта 1995
6   ПА Сатырыс Александропуляс 2001
10   Нап Маркус Эдўардс 1998
11   Нап Нуну Сантуш 1995
12   Бр Франка Ісраэль 2000
13   Аб Луіш Нэту 1988
15   ПА Мануэль Угартэ 2001
16   Нап Рашыньня 1995
17   Нап Франсішку Трынкан (ар. Барсэлёна) 1999
18   Нап Абдул Ісагаку 2004
19   Аб Эктар Бэльерын 1995
20   Нап Паўліньню 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Бр Андрэ Паўлу 1996
23   ПА Даніел Браганса 1999
25   Аб Гансалу Інасью 2001
26   Аб Усман Дыямандэ 2003
28   Нап Пэдру Гансалвіш 1998
32   ПА Матэо Танлёнга 2003
33   Нап Артур Гомэс 1998
46   Аб Гансалу Эстэвэш 2004
47   Аб Рыкарду Эшгаю 1993
71   Аб Флавію Назыньню 2003
77   Нап Жуванэ Кабрал 1998
84   ПА Дарыю Эсугу 2005
91   Нап Радрыгу Рыбэйру 2005
92   ПА Эдуарду Энрыке 1995
  Нап Юсэф Шэрміці 2004

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць