Пэньяроль Мантэвідэо

уругвайскі спартовы клюб

«Пэньяро́ль» (па-гішпанску: Club Atlético Peñarol) ― уругвайскі футбольны клюб з гораду Мантэвідэо, гуляе ў Прэм’ер Дывізіёне. Адзін з самых тытуляваных футбольных клюбаў краіны. Клюб быў закладзены 28 верасьня 1891 году ангельскімі інжынэрамі пад назовам «Цэнтральны ўругвайскі чыгуначны крыкетны клюб» (па-ангельску: Central Uruguay Railway Cricket Club). Але зь цягам часу назоў клюбу зьмяніўся й стаў называцца як і раён, дзе клюб базаваўся ― «Пэньяроль», у гонар італьянцкага фэрмэра Пэдра Піньярола, які меў тут фазэнду[1]. Колерамі клюбу былі абраны жоўты й чорны, як традыцыйныя для ангельскіх клюбаў, што маюць дачыненьне да чыгункі[2].

Пэньяроль
CA Penarol.png
Поўная назва Club Atlético Peñarol
Заснаваны 28 верасьня 1891
Горад Мантэвідэо, Уругвай
Стадыён Кампэон-дэль-Сыглё
Умяшчальнасьць: 40 000
Чэмпіянат Прэм’ер Дывізіён
 · 2022 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Пэньяроль» на дадзены момант зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці перамогаў у нацыянальным чэмпіянаце — 50, зь іх 38 былі набыты ў прафэсійную эпоху. Асацыяцыя футбола Ўругваю (АФУ) не прызнае тытул клюбу, які ён набыў у 1924 годзе ў рамках спаборніцтва, якое было арганізавана апазыцыйнай да АФУ Фэдэрацыяй уругвайскага футболу (ФУФ). Акрамя таго, АФУ не разглядае чэмпіянат 1926 году, як поўнасьцю афіцыйны. Такім чынам, з пункту гледжаньня АФУ ў «Пэньяролю» толькі 48 тытулаў, а з пункту гледжаньня самаго клюбу і клюбаў-удзельнікаў тых спаборніцтваў — 50.

Галоўным ворагам і антаганістам клюбу на працягу ўсёй гісторыі разьвіцьця ўругвайскага футболу зьяўляецца «Насьяналь». Гэты клюб не прызнае «Пэньяроль» у якасьці спадкаемцы чыгункавага клюбу й сьцьвярджае, што тытулаў у клюбу 43, а не 50.

На міжнароднай арэне «Пэньяроль» зьяўляецца найлепшым уругвайскім клюбам. Толькі аргентынскія «Індэпэнд’ентэ» й «Бока Хуніёрс» маюць больш перамогаў у Кубку Лібэртадорэс, чым уругвайскі клюб. Тройчы «Пэньяроль» перамагаў у неіснуючым на сёньня Міжкантынэнтальным кубку, прычым жоўта-чорныя першымі дамагліся гэтага паказчыка. Пазьней зь імі параўналіся яшчэ чатыры клюбы — аргентынскі «Бока Хуніёрс», уругвайскі «Насьяналь», італьянскі «Мілян» і гішпанскі «Рэал Мадрыд».

Чатырнаццаць гульцоў «Пэньяролю» станавіліся ў складзе зборнай Уругваю чэмпіёнамі сьвету. Аснову «Сэлестэ», якая перамагла на мундыялі ў 1950 годзе, складалі гульцы «Пэньяролю».

Шмат гадоў «Пэньяроль» утрымліваў першы радок у рэйтынгу КОНМЭБОЛ, і толькі ў 2007 годзе саступіў гэтую пазыцыю «Бока Хуніёрс». У верасьні 2009 году IFFHS аб’явіла пра тое, што яна прызнала «Пэньяроль» найлепшым клюбам XX стагодзьдзя ў Паўднёвай Амэрыцы. «Пэньяроль» з 531 балам апярэдзіў «Індэпэнд’ентэ» (426,5) й «Насьяналь» (414), але па агульным ліку саступіў гішпанскаму «Рэалу» (563,5)[3][4].

ДасягненьніРэдагаваць

  • Чэмпіён Уругваю: (51)
    • 1900, 1901, 1905, 1907, 1911, 1918, 1921, 1928, 1929, 1932
    • 1935, 1936, 1937, 1938, 1944, 1945, 1949, 1951, 1953, 1954
    • 1958, 1959, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967, 1968, 1973
    • 1974, 1975, 1978, 1979, 1981, 1982, 1985, 1986, 1993, 1994
    • 1995, 1996, 1997, 1999, 2003, 2010, 2013, 2016, 2017, 2018
    • 2021
  • Пераможцы Лігільлі: (12)
    • 1974, 1975, 1977, 1978, 1980, 1984, 1985, 1986, 1988, 1994, 1997, 2004

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Тыяга Кардоса 1996
2   Аб Леў Каэльлю 1993
3   Аб Эрнан Мэносэ 1987
4   Аб Хаакін Фэрэйра 2003
5   ПА Сэбастыян Крыстофара 1993
6   ПА Радрыга Саравія 2000
7   ПА Карляс Санчэс 1984
8   ПА Сэбастыян Радрыгес 1992
9   Нап Абэль Эрнандэс 1990
10   Нап Кевін Мэндэс 1996
11   Нап Нікаляс Росі 2002
12   Бр Хонатан Ліма 1999
13   Аб Матыяс Агірэгарай 1989
15   Аб Ёнатан Рак (ар. Тыхуана) 1993
17   Аб Валентын Радрыгес 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18   ПА Матыяс Фэрэйра 2002
19   Нап Матыяс Арэса (ар. Гранада) 2002
20   Аб Люкас Эрнандэс 1992
21   Нап Дыега Ралян 1993
22   Аб Хуан Рамас 1996
24   Нап Браян Мансыльля 2002
25   Нап Ігнасьё Лякінтана 1999
26   Нап Оскар Крус 2002
27   Аб Пэдра Мілянс 2002
28   ПА Сант’яга Амэнчэнка 2003
29   Нап Максыма Алёнса 2002
30   Аб Паблё Лёпэс 2002
  Нап Нікаляс Гарсія 2000
  Бр Рандаль Радрыгес 2003

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць