Манака (футбольны клюб)

футбольны клюб

«Манака» (па-француску: Monaco) — футбольны клюб з гораду Фанвіей, княства Манака. Клюб быў заснаваны ў 1924 годзе й выступае ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне францускага футболу, з сэзону 2013—2014 гадоў. Каманда гуляе свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Люі II» у Фанвіей.

Манака
As monaco.png
Поўная назва па-француску: Association sportive Monaco Football Club
Заснаваны 23 жніўня 1924
Горад Фанвіей, Манака
Стадыён Люі II
Умяшчальнасьць: 18 523
Прэзыдэнт Дзьмітры Рыбалоўлеў[d]
Кіраўнік Дзьмітры Рыбалоўлеў[d] і Грымальдзі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2021—2022 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
asmonaco.com(фр.)(анг.)(рас.)(гішп.)(парт.)

Не зважаючы на тое, што клюб месьціцца ў Манака, клюб лічыцца францускім, бо выступае ў францускай сыстэме футбольных ліг, і таму, што Княства Манака не зьяўляецца сябрам УЭФА[1][2]. «Манака» ёсьць адным з самых пасьпяховых клюбаў у Францыі, заваяваўшы сем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышаў Кубку Францыі. Клюб таксама рэгулярна выступае ў эўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як то Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА й Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадох адпаведна.

Найбольш пасьпяховымі гадамі клюбу лічацца 1970-я й канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнэрамі клюбу зьяўляюцца Люсьен Ледзюк й Арсэн Вэнгер, на працягу якіх клюб быў адным зь лідэраў эўрапейскага футболу. Традыцыйнымі колерамі «Манака» зьяўляюцца чырвоны й белы, што адпавядае колерам сьцяга княства. «Манака» зьяўляецца чальцом Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. У сьнежні 2011 году дзьве траціны акцыяў клюбу былі прададзены інвэстыцыйнай групе на чале з расейскім мільярдэрам Дзьмітрыем Рыбалоўлевым[3].

Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева клюб набыў некалькі знакамітых гульцоў, у тым ліку Радамэля Фалькао, Жуана Маўтыньню, Хамэса Радрыгеса й Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клюб у сэзоне 2013—2014 гадоў.

ГісторыяРэдагаваць

Футбольны клюб «Манака» быў заснаваны 23 жніўня 1924 году як аб’яднаньне шматлікіх мясцовых клюбаў, заснаваных у Францыі й у княстве. Першыя гады клюб праводзіў у аматарскіх рэгіянальных спаборніцтвах францускага дэпартамэнту Праванс-Альпы-Лазурны бераг, хутка павышаючы клясу лігаў ў 1920-х гадох. У 1933 годзе «Манака» быў запрошаны ў Фэдэрацыю футболу Францыі, атрымаўшы такім чынам прафэсійны статус. Аднак дэбют клюбу ў другім дывізіёне атрымаўся правальным паколькі каманда была адкінута ў аматарскую лігу на наступны год. Да 1948 году «Манака» паўторна набыў прафэсійны статус і вярнуўся да францускага другога дывізіёну, стала сканчваючы сэзон у вышэйшых эшалёнах лігі. З гэтым вынікам сталых намаганьняў у прасоўваньні да францускага першага дывізіёну «Манака» ў 1953 годзе атрымала права выступаць у найвышэйшай лізе францускага першынства.

У 1960 годзе першы знакавы трэнэр «Манака» Люсьен Ледзюк, прывёў клюб да ягонага першага прафэсійнага трафэю, Кубку Францыі. У фінале спаборніцтва манегаскі нанесьлі паразу клюбу «Сэнт-Эт’ен» зь лікам 4:2 у дадатковы час. Гэты першапачатковы посьпех быў палепшаны ў наступным годзе, калі клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Францыі ў першы раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы права на ўдзел у Кубку эўропейскіх чэмпіёнаў. Ледзюка апасьля прывёў клюб да першага залатога дублю ў 1963 годзе. Пасьля ад’езду Ледзюка ў 1963 годзе, «Манака» замацаваўся ў сярэдзіне табліцы лігі на працягу большай часткі наступнага дзесяцігодзьдзя. У 1975 годзе Жан-Люі Кампара, сын былога прэзыдэнта Шарля Кампара, стаў старшынём клюбу. У сваім другім сэзоне, ён вярнуў у клюб Ледзюка, які адразу ж заваяваў клюбу прасоўваньне ў першы дывізіён у 1977 годзе й выйграў чэмпіянат краіны на наступны год. Ледзюка пасьля пакінулі клюб зноўку ў 1979 годзе. Новымі трэнэрамі пачаргова былі Люсьен Мюлер і Жэрар Банід, абодва зь якіх ня здолелі спыніць падзеньне клюбу.

На пачатку 1980-х гадоў клюб зноўку пачаў дабівацца посьпехаў у нацыянальных спаборніцтвах. «Манака» атрымліваў тытулы амаль кожны другі год, то бок Кубак Францыі ў 1980 годзе й 1985 годзе, чэмпіянат Францыі ў 1982 годзе, удзел у фінале Кубку Францыі ў 1984 годзе. У сэзоне 1985—1986 гадоў, «Манака» перамог «Бардо» зь лікам 9:0, што й да сёньняшнага дня зьяўляецца адной з самых вялікіх перамог у гісторыі клюбу[4].

ТрафэіРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Вандэрсан 2001
3   Аб Гільерма Марыпан 1994
4   ПА Маамэд Камара 2000
6   Аб Аксэль Дызазі 1998
9   Нап Майран Бааду 2001
10   Нап Вісам Бэн Едэр (капітан) 1990
11   ПА Жэан Лукас 1998
12   Аб Каю Энрыке 1997
14   Аб Ісмаіль Якабс 1999
15   ПА Эліёт Матазо 2002
16   Бр Аляксандар Нюбэль (ар. Баварыя) 1996
17   ПА Аляксандар Галавін 1996
18   Нап Такумі Мінаміна 1995
19   ПА Юсуф Фафана 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   ПА Магнэ Акліюш 2002
23   Аб Малянг Сар (ар. Чэлсі) 1999
26   Аб Рубэн Агіляр 1993
27   Нап Крэпэн Дыята 1999
30   Бр Тама Дыдыён (ар. Сэркль) 1995
31   Нап Кевін Фолянд 1992
34   Аб Крысьлен Матсыма 2002
36   Нап Брээль Эмбалё 1997
41   ПА Сунгуту Магаса 2003
44   ПА Эльес Бэн Сэгір 2005
50   Бр Ян Льенар 2003
77   Нап Жэлсан Мартынш 1995
99   Аб Ілян Аку 2002

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць