Палонка

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Палонка (Баранавіцкі раён)»)

Пало́нка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ісе. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 694 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка (лінія Баранавічы — Ваўкавыск); на аўтамабільнай дарозе Новая Мыш — Слонім.

Палонка
лац. Pałonka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Палонкаўскі
Плошча:
  • 2,4716 км²[1]
Насельніцтва: 694 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225332
СААТА: 1204880041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°8′38″ пн. ш. 25°43′4″ у. д. / 53.14389° пн. ш. 25.71778° у. д. / 53.14389; 25.71778Каардынаты: 53°8′38″ пн. ш. 25°43′4″ у. д. / 53.14389° пн. ш. 25.71778° у. д. / 53.14389; 25.71778
Палонка на мапе Беларусі ±
Палонка
Палонка
Палонка
Палонка
Палонка
Палонка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Палонка — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Палонку як сяло, уладаньне Сапегаў датуецца 1506 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 28 чэрвеня 1660 году каля Палонкі адбылася бітва, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі паразу маскоўскім захопнікам. У 1680 годзе ў мястэчку заснавалі дамініканскі кляштар (існаваў да 1830 году). На 1756 год Палонка была цэнтрам маёнтку, якім валодаў Бэнэдыкт Булгак. У гэты час у мястэчку было 46 двароў, сярод местачкоўцаў былі рымар Сымон Шымарскі, ткач Мартын Сталярчук, сталяр Яска Рашко, сьлесар Міхаіл Макоўскі, шаўцы Гінол Кантон, Андрэй Юрно, Яська Сьлесарчук, краўцы Пётар і Ян Шацына, Мацей Шамровіч, Аляксандар Кахановіч.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Палонка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У 1-й палове 1880-х гадоў у мястэчку было каля 20 двароў, царква, царкоўна-прыходзкая школа, 2 юдэйскія школы. У пачатку XX стагодзьдзя ў Палонцы было 56 двароў, расейская земская народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Палонку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Палонка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Палонка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Новая Мыш Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Палонка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Навамышанскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 290 двароў, на 2000 год — 293. У 2000-я гады Палонка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 98 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 4, мяшчанаў-юдэяў 55, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 33, жабракоў 2[4]; 1881 год — 200 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 500 чал.; 1998 год — 780 чал.[6]; 1999 год — 750 чал.; 2000 год — 781 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 694 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Палонцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка.

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць

У перапісе 1874 году ўпамінаецца Слонімская вуліца[8].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1680)
  1. ^ https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 73.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  5. ^ Jelski A., Krzywicki J. Połonka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 726.
  6. ^ Дулеба Г. Палонка // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 390.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 14.
  8. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць