Царква Сьвятога Мікалая (Палонка)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Будаваньне (перабудова?) царквы, 1935 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Палонка |
Каардынаты | 53°08′50″ пн. ш. 25°42′45″ у. д. / 53.14722° пн. ш. 25.7125° у. д.Каардынаты: 53°08′50″ пн. ш. 25°42′45″ у. д. / 53.14722° пн. ш. 25.7125° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Палонцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Лясная, 6. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Палонцы збудавалі ў пачатку XX ст. замест зруйнаванага касьцёла пры кляштары дамініканаў. Пры царкве, якая атрымала тытул Сьвятой Параскевы Пятніцы, заснавалі царкоўна-прыходзкае папячыцельства і царкоўна-прыходзкую школу.
У 1937 гады завяршылася будаваньне царквы, па чым яна атрымала тытул Сьвятога Мікалая.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сымэтрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю. Да квадратнага ў пляне асноўнага хваёвага зруба далучаюцца: з усходу — 5-гранная апсыда з 2 бакавымі рызьніцамі, з захаду — прытвор з 3-яруснай (васьмярык на двух чацьверыках) званіцай з шатровым верхам над ім. Пакаты 4-схільны дах асноўнага зруба завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам з гранёным купалам-цыбулінай на невысокім шатры. Падобныя 4 купалы-цыбуліны ўзвышаюцца над кутамі зруба. Фасады падзяляюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер асьвятляецца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і аркавымі вокнамі сьветлавога барабана. Апсыду вылучае драўляны іканастас позьняй працы. У царкве захоўваецца абраз XVIII ст. «Маці Божая Апека»[1].
Галерэя
рэдагаваць-
1916 г.
-
1916 г.
-
Р. Янас, 1916 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.