Пагосьцішча

вёска ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Паго́сьцішча[2] — вёска ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крынкаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на паўноч ад чыгуначнай станцыі Выдрэя (лінія ВіцебскЛёзнаСмаленск). Рака Выдрэя пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі.

Пагосьцішча
трансьліт. Pahościšča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лёзьненскі
Сельсавет: Крынкаўскі
Насельніцтва: 71 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2138
Паштовы індэкс: 211 2хх[1]
СААТА: 2230830136
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°3′20″ пн. ш. 30°33′8″ у. д. / 55.05556° пн. ш. 30.55222° у. д. / 55.05556; 30.55222Каардынаты: 55°3′20″ пн. ш. 30°33′8″ у. д. / 55.05556° пн. ш. 30.55222° у. д. / 55.05556; 30.55222
Пагосьцішча на мапе Беларусі ±
Пагосьцішча
Пагосьцішча
Пагосьцішча
Пагосьцішча
Пагосьцішча
Пагосьцішча

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Пагосьцішча ў складзе Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Першае ўпамінаньне 1450 год — маёнтак Пагосьцішча[3]. У XVIII стагодзьдзі маёнтак Пагосьцішча ў валоданьні Рэвутаў[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Пагосьцішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віцебскім павеце Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 па 10 студзеня 1778 году ў складзе Бабінавіцкага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва — 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году ў Віцебскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 па 23 лютага 1840 году ў складзе Бабінавіцкага павету Магілёўскай губэрні. Пасьля скасаваньня Бабінавіцкага павету ў 1840 годзе Пагосьцішча — цэнтар Пагошчанскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.[5]

У 1862 годзе: валасны старшыня — селянін Сьцяпан Мікіціч і валасны пісар — губэрнскі сакратар Іван Адамавіч Ізьбіцкі. Уласьнік маёнтка Пагосьцішча паручнік у адстаўцы, міравы пасярэднік Аршанскага павету Антон Дэмбінскі-Пёры ((па-расейску: Іосифъ Антонъ Станиславовичъ Дембинскій-Піоро, па-польску: Antoni Pióry)).[6]

7 траўня (25 красавіка) 1863 году пад Пагосьцішчам некалькі дзясяткаў паўстанцаў атрада Ігната Будзіловіча былі атакаваныя жаўнерамі Магілёўскага палка і ўзброенай сялянскай варты пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Савіцкага. З паўстанцаў шасьцёра забіта, тры паранены і дваццаць аднаго затрымалі. Тры жаўнеры атрымалі раненьні, адзін зь іх сьмяротнае, і два селяніны забітыя[7][8]. Маёнтак Пагосьцішча Пагошчанскай воласьці Аршанскага павету канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расеі.

Юлія Дзьмітрыеўна Кажэўнікава, жонка калескага саветніка ў 1877 годзе набыла маёнтак Пагосьцішча — 869 дзесяцін зямлі.[9]

У 1910 годзе пагосьцішчанскія сяляне валодалі 85 дзесяцінамі зямлі. Маёнтку Пагосьцішча, уласнасьць 1-га сялянскага Пагосьцішчанскага таварыства, належала 265 дзесяцін зямлі. Існавала школа.[10]

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 45 чалавек [11]; 1886 год — 55 чалавек [12]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло Пагосьцішча: 7 хат, 23 мужчыны і 24 жанчыны; маёнтак Пагосьцішча: 15 хат, 39 мужчын і 40 жанчын[10]; 1999 год — 95 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 71 жыхар

Славутасьці

рэдагаваць
  • Крыж памяці паўстанцаў 1863—1864 гадоў усталяваны ў 2005 годзе.
  • Стэла пастаўленая ў 1977 годзе ў памяць бою партызан «Брыгады Аляксея» пад кіраўніцтвам А. Ф. Данукалава зь нямецкім гарнізонам 26 жніўня 1942 году[13].
  • Абэліск пастаўлены ў 1964 годзе на брацкіх вайсковых могілках, дзе пахаваны 1498 воінаў загінуўшых пад час баёў 1943—1944 гадоў пры вызваленьні вёскі[13].
  • Помнікі-абэліскі на магілах: камісара зямельнага аддзела Высачанскай воласьці Пятра Насьледнікава (1896—1918 гады), падпалкоўніка Ўладзімера Зелянкова і партызана з «Брыгады Аляксея» Івана Міхайлава[13].

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. (pdf) С. 298
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110 (Б-4), 226. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  4. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Мн.: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. ст. 84 (Б-4), 284. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  5. ^ Бабиновичи. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 205—207.
  6. ^ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1863 год.. — Могилевъ губ.: Типографія Губернскаго Правленія, 1862. — С. 183, 193. — 227,106.VІІ с.
  7. ^ Отдѣлъ неофиціальный. Изъ западнаго края. / И. Гончаровъ // Сѣверная почта : газэта. — С.-Петербург: Министерство Внутреннихъ Дѣлъ, 04.05.1863. — № 97. — С. 2.
  8. ^ Телеграфныя извѣстія/Wiadomości telegraficzne / Odyniec Antoni Edward // Виленскій вестник/Kuryer Wileński : газэта. — Вильна: W Drukarni A. H. Kirkora, 11.05.1863. — № 51. — С. 1.
  9. ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 158, 159. — 329 с.
  10. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. CVII, 112 — №№ 167, 176. — 250 с.
  11. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 402. — 613 с.
  12. ^ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. / П. П. Гусятников. — С.-Петербург: Центральный статистическій комитетъ, 1886. — Т. Выпускъ 5-й. Губерніи Литовской и Бѣлорусской областей. — С. 167, № 352. — 259 с.
  13. ^ а б в Пагосьцішча (№№ 1604—1608) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 298.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць