Хата

традыцыйны вясковы дом у беларусаў, палякаў і ўкраінцаў

Ха́та — жылая, пераважна зрубная пабудова.

Хата
Язэп Драздовіч. Бацькоўская хата ксяндза Адама Станкевіча ў вёсцы Арляняты. 1939 год.

Хата ў Беларусі

рэдагаваць

Верагодна першай формай драўлянага жытла на Беларусі стаў просты курэнь. Далей атрымаў распаўсюджаньне аднакамэрны дом зрубнай канструкцыі. Са зьяўленьнем сенцаў пляніроўка хаты ўскладнілася: узьнікла двухкамэрнае і трохкамэрнае жытло. Апошнія тыпы былі найбольш распаўсюджанай формай жыльля беларусаў на працягу сярэднявечча і Новага часу.

Як тып жыльля гістарычна разьвілася зь зямлянкі (паўзямлянкі). На асаблівасьці плянаў і канструкцый уплываюць сацыяльна-эканамічныя і прыродна-кліматычныя ўмовы, будаўнічыя матэрыялы пэўных рэгіёнаў. Беларуская хата вызначаецца дасканаласьцю апрацоўкі будаўнічых матэрыялаў, пра- парцыянальнасьцю формаў, выразнасьцю кампанентаў, дэкаратыўным аздабленьнем. Функцыянальныя, канструкцыйныя і дэкаратыўныя элемэнты хаты (франтоны, ліштвы, вільчыкі, дымнікі, падзоры і інш.) часта ўпрыгожаны архітэктурнай разьбой. Важны элемэнт дэкору хаты — мастацкая шалёўка: пэўным нахілам дошак ствараюцца разнастайныя ўзоры (квадраты, ромбы, трохвугольнікі і інш.).

Архітэктура

рэдагаваць

На Беларусі з 1-2 ст. вядома 1-камэрнае жытло зь печчу бяз коміна (курная хата) і вузкімі акенцамі з засаўкамі. З 16 ст. існавалі таксама 2 і 3-камэрныя хаты (хата+сенцы+хата) (хата+сенцы+гаспадарчая пабудова — клець, варыўня). З 19 ст. пераважала т. зв. белая хата, якая мае печ з комінам. Будавалі хаты найчасьцей з хвоі і елкі. Хата на падмурку пашырана з 19 ст. Крылі хаты саломаю, чаротам, дранкай, гонтай, чарапіцай, з 20 ст. выкарыстоўваюць бляху. Да канца 19 ст. быў пашыраны тып падлогі земляны і глінабітны, які зьмяніла дашчаная падлога на лагах.

Інтэр’ер

рэдагаваць

Інтэр’ер традыцыйнай хаты строга рэглямэнтаваны. У куце каля дзьвярэй стаяла печ, вусьцем да прыпечнага акна, побач быў т. зв. бабін кут. Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць — пачэснае месца ў хаце, там стаялі стол, нерухомыя лавы пры сьценах, услон. Ад печы ўздоўж глухой сьцяны разьмяшчаліся палаці. На сьцяне каля дзьвярэй мацавалася паліца, дзе трымалі посуд і іншае начыньне. Інтэр’ер хаты паступова дапаўняўся інш. мэбляй. Удасканальвалася ўнутраная прастора хаты: некапітальнымі перагародкамі выдзялялі кухню, спальню, сьвятліцу. Знадворку перад уваходам пачалі прыбудоўваць ганак і веранду.

Літаратура

рэдагаваць