Уладзімер Лісіцын
Уладзімер Сяргеевіч Лісіцын (13 красавіка 1944, нацысцкі канцлягэр Флігэгорт — 12 ліпеня 1973) — беларускі паэт.
Уладзімер Лісіцын | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 красавіка 1944 |
Памёр | 12 ліпеня 1973 (29 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст, гарняк, настаўнік |
Мова | расейская мова[1] і беларуская мова[1] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 13 красавіка 1944 году ў нацысцкім канцлягэры Флігэгорт[2]. Паходзіў з сялянскай сям’і. Падчас нямецка-савецкай вайны маці і старэйшы брат вывезены ў нацысцкі канцлягер. Пасьля вызвалення сям’я вярнулася ў родную вёску Пагосьцішча Лёзьненскага раёну.
Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 годзе скончыў Лісічанскую пэдагагічную вучэльню (Украіна). Нейкі час завочна вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў у раённай газэце «Сцяг перамогі». У 1970 годзе завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленьне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. Апошнія гады жыў у Джанкоі Крымскай вобласьці Ўкраінскай ССР) — працаваў дырэктарам Палацу культуры, настаўнічаў у школе.
Памёр 12 ліпеня 1973 году.
Творчасьць
рэдагавацьВыступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 годзе ў газэце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг вершаў і паэмаў «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь — мая калыска» (1990). У кнізе «Дзень паэзіі — 1981» (1981) у разьдзеле «Зь літаратурнай спадчыны» апублікавана 16 яго вершаў.
Паэзія У. Лісіцына апявае прыроду, каханьне, разважае пра праблемы вайны і міру. Мае выразнасьць, якая ідзе ад фальклёру, адухоўленасьць і філязофскую заглыбленасьць, вылучаецца моўнымі асаблівасьцямі роднай Лёзненшчыны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Уладзімір Лісіцын // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Менск, Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X — С. 336
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск, БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Менск, БелЭн, 1992—1995.
- Каханоўскі, Г. Родам з канцлагера / Генадзь Каханоўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / БелЭн; [Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч]. — Менск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1992. — 592 с, [8] л. іл. — С. 566. — ISBN 5-85700-063-7.