Ксенафонт Гаворскі

Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1821 — 29 чэрвеня [ст. ст. 17 чэрвеня] 1871) — заходнерускі гісторык, археоляг, выдавец. Паходзіў зь сям’і ўніяцкага сьвятара. Пасьля сканчэньня ў 1845 годзе Пецярбурскае духоўнае акадэміі працаваў у Полацкай духоўнай сэмінарыі. У 1857—1858 гадах — рэдактар неафіцыйнае часткі «Витебских губэрнских ведомостей». З 1862 году ў Кіеве, у 1864 годзе на просьбу генэрал-губэрнатара Міхаіла Мураўёва пераехаў у Вільню. У грамадзкай і навуковай дзейнасьці стаяў на рэакцыйных пазыцыях, усхваляў палітыку царызму ў Паўночна-Заходнім краі. Быў рэдактарам часопісу «Вестник Западной России», у якім асуджаў паўстаньне 1863—1864 гадоў. Адзін з пачынальнікаў заходнерусізму. Праводзіў раскопкі курганоў каля Полацку, упершыню ахарактарызаваў іхную структуру, вызначыў час іх узьнікненьня. Дасьледаваў гісторыю праваслаўных храмаў.

Ксенафонт Гаворскі
Дата нараджэньня 1812 або 1811[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 (29) чэрвеня 1871[1][2]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, гісторык, археоляг, рэдактар, выдавец
Навуковая сфэра гісторыя[1], археалёгія[1], журналістыка[1] і выдавецкая справа[1]
Месца працы

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006.