Міхалішкі
Міха́лішкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 801 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай; на шашы Вільня — Полацак.
Міхалішкі лац. Michališki | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Міхалішкаўскі |
Насельніцтва: | 801 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231230 |
СААТА: | 4246823151 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°48′47″ пн. ш. 26°9′38″ у. д. / 54.81306° пн. ш. 26.16056° у. д.Каардынаты: 54°48′47″ пн. ш. 26°9′38″ у. д. / 54.81306° пн. ш. 26.16056° у. д. |
± Міхалішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Міхалішкі — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі сармацкага барока касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся помнікі архітэктуры барока: сядзіба Бжастоўскіх, зруйнаваная расейскімі ўладамі, і кляштар аўгустынаў, зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
рэдагавацьТапонім Міхалішкі ўтварыўся ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Міхальскіх[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Міхалішкі як маёнтак ваяводы троцкага Рыгора Станкавіча Осьціка датуецца 1518 годам[7]. З 1526 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, потым Пронскіх, Я. Кенішкі. На 1528 год у Міхалішках быў 71 двор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча як цэнтар нягродавага староства[2] ўвайшло ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
24 чэрвеня 1604 году Міхалішкі набыў Ян Цыпрыян Бжастоўскі, які ў 1622 годзе фундаваў тут кляштар аўгустынаў. Пры кляштары дзеяў шпіталь. Сын Я. Ц. Бжастоўскага Цыпрыян Павал збудаваў у мястэчку касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1669 годзе кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў Міхалішкам прывілей, паводле якога новыя пасяленцы на 10 гадоў вызваляліся ад падаткаў, жыхары мелі свой суд, праводзілася 4 кірмашы ў год. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў траўні 1705 году тут спыняўся маскоўскі гаспадара Пётар I. У 1771 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Ю. Пузыны.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Міхалішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1832 годзе, па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады ліквідавалі аўгустынскі кляштар. На 1885 год у мястэчку было 62 двары, дзеялі касьцёл, сынагога і юдэйская школа, працаваў бровар, праводзіліся таргі ў нядзелі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Міхалішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Касьцёл і кляштар, 1871 г.
-
Сядзіба, 1871 г.
-
Праект разбудовы касьцёла, 1924 г.
-
Праект разбудовы касьцёла, 1924 г.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Міхалішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Міхалішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Міхалішкаўскі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёну. На 1998 год у вёсцы было 297 двароў. У 2000-я гады Міхалішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Касьцёл і кляштар, 1904—05 гг.
-
Панарама з боку Вяльлі, 1916 г.
-
Касьцёл, 1924 г.
-
Касьцёл і кляштар, 1924 г.
-
Інтэр'ер касьцёла, 1924 г.
-
Алтар, 1924 г.
-
Касьцёл і кляштар, 1930 г.
-
Інтэр'ер касьцёла, 1930 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 843 чал.; 1897 год — 1009 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 850 чал.; 1970 год — 459 чал.; 1998 год — 791 чал.[8]; 1999 год — 785 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 720 чал.; 2010 год — 801 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Міхалішках працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Кірава вуліца | Сьвіранская вуліца (?) |
Перамогі вуліца | Віленская вуліца |
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (1-я палова XX ст.; фрагмэнты)
- Капліца могілкавая (1864)
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1653[2])
- Могілкі юдэйскія
- Сядзіба Бжастоўскіх
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Кляштар аўгустынаў
- Сынагога
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл, фрагмэнт
-
Інтэр'ер касьцёла
-
Алтар
Асобы
рэдагавацьУ Міхалішках жыў амэрыканскі жыдоўскі паэт Мэнке Кац (1906—1991)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 73.
- ^ а б в Krzywicki J. Michaliszki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 296.
- ^ Яфімчык А. Міхалішкі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 214.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Брэгер Г. Міхалішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 356.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 484.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.