Мэнке Кац
Мэ́нке Кац (на ідышы: מעינקע קאַץ, па-ангельску: Menke Katz; 1906, Сьвянцяны, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя — 24 красавіка 1991, Спрынг Глен, штат Нью-Ёрк, ЗША) — габрэйскі паэт.
Мэнке Кац | |
מעינקע קאַץ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1906 Сьвянцяны, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 24 красавіка 1991 (85 гадоў) Спрынг Глен, штат Нью-Ёрк, ЗША |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | габрэйскі паэт |
Мовы | ідыш, ангельская |
Значныя творы | зборнік «Тры сястры» (1932), кнігі вершаў «Мястэчка палае» (1938), «Адказ маёй бабулі Баданы» (1939) |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў мястэчку Сьвянцяны Віленскай губэрні (цяпер у Летуве) ў ноч другога дня Пэсаху. Бацька Гіршэ-Довід быў родам са Сьвіры, дзе меў уласны бровар, аднак быў вымушаны перавесьці бізнэс у Сьвянцяны дзеля невялікіх заробкаў; маці Бадона Губэрская паходзіла зь Міхалішак. Мэнке назвалі паводле бабулі па мячы. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацьвёра дзяцей (двое нарадзіліся ў Сьвіры, яшчэ двое наймаладзейшыя ў Сьвянцянах).
З-за недастатковых заробкаў бацька ў 1914 року падаўся ў ЗША. Мэнке скончыў хедар у Сьвянцянах, пасьля сям’я была вымушаная пераехаць да матчыных сваякоў у Міхалішкі.
У 1920 годзе сям’я выехала да бацькі ў ЗША, пасяліліся ў Нью-Ёрку. З пачатку 1920-х гадоў Мэнке Кац друкаваўся ў габрэйскіх газэтах у ЗША. Тут выходзілі ягоныя шматлікія кнігі паэзіі, у якіх належнае месца займала тэма малой радзімы. Спачатку трымаўся пракамуністычных поглядаў, пасьля пачатку палітычных рэпрэсіяў у СССР перагледзеў іх. У 1926 ажаніўся з Хаске Бляхер, эмігранткай з Уваравічаў, і пераехалі ў Лос-Анджэлес. Мэнке зарабляў пісаньнем і рамонтам гадзіньнікаў, аднак пасьля нараджэньня дачкі Траім і сына Ноя вярнуўся ў Нью-Ёрк. Дзяцей выхоўвала жонка з бацькамі ў Пасаіку.
З 1953, калі стала вядома пра забойства ў СССР жыдоўскіх паэтаў(ru), Кац канчаткова парваў зь левымі і пачаў выдаваць уласны літаратурны часопіс «Бітэр-рут».
У 1972 быў намінаваны на Пулітцэраўскую прэмію.
Творчасьць
рэдагавацьПершы зборнік — «Тры сястры» (1932), за публікацыі якога бяз згоды ён быў выключаны з «Пралетпэну» (анг. Proletpen — пралетарскае пяро). Затым былі кнігі вершаў «Мястэчка палае» (1938), «Адказ маёй бабулі Баданы» (1939) і інш. Пісаў на ідыш і ангельскай мовах.
Агулам выдаў 18 зборнікаў паэзіі. Перакладзены на грэцкую, італьянскую, іўрыт, францускую, японскую ды іншыя мовы.
Літаратура
рэдагаваць- Contemporary authors. Autobiography series // Mark Zadrozny, editor. — Detroit, Michigan: Book Tower. — Т. 9. — С. 49—71. — ISSN 0748-0636.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Малітва каменя зрабіцца ветрам. Вершы
- Блог пра Мэнке Каца
- SVINTSYAN Heersha-Leyb Tarshish by MENKE KATZ translated from the Yiddish by BENJAMIN AND BARBARA HARSHAV
- Menke Katz. NINETEEN POEMS
- Menke Katz, 85, Poet Appreciated For His Lyrical Style. By RICHARD F. SHEPARD // The New York Times
- Dovid Katz and Harry Smith (eds.), Menke: The Complete Yiddish Poems of Menke Katz (trans.: Benjamin Harshav and Barara Harshav), New York: Ths Smith
- Зьвесткі ў каталёгу Freedman