Міхалішкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Міха́лішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — аграгарадок Міхалішкі.

Міхалішкаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Адміністрацыйны цэнтар аг. Міхалішкі
Колькасьць
населеных пунктаў
45
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Афіцыйныя мовы беларуская
Насельніцтва (2009) 2000
код СААТА 4246823000
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас FET (UTC+3)
Скарачэньне Міхалішкаўскі с/с
Код аўтам. нумароў 4
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова ўтвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Астравецкага раёну Вялейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году тэрыторыя сельсавету акупаваная нямецкімі войскамі. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці. 20 студзеня 1960 году далучаны да Гарадзенскай вобласьці. 26 сьнежня 1962 году ўключаны ў склад Смаргонскага раёну, ад 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёне.

11 лістапада 2011 году ліквідаваны хутар Недрашля[1].

26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядзкія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косьцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масьцяны, Падкасьцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова — ліквідаванага Спондаўскага сельсавету[2].

29 сьнежня 2014 году хутар Глінішча, які быў перададзены з Спондаўскага сельсавету, перайменаваны ў Глінішча Страчанскае[3].

Інфраструктура

рэдагаваць

На тэрыторыі сельсавету дзейнічае сельскагаспадарцы вытворчы каапэратыў «Міхалішкі». У цэнтры сальсавету ёсьць участковая лякарня, бібліятэка, сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі, банк.[4].

Былыя населеныя пункты

рэдагаваць

Хутары Асінішкі, Бажына[5], Мінары, Міхалішкі, Раўдакішкі, Страча-Маціўшчына, вёска Навасады (аб’яднаная з аг. Міхалішкі).

  1. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 (рас.)
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
  3. ^ «О переименовании сельского населенного пункта Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 29 декабря 2014 г. № 27 (рас.)
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 135. — ISBN 978-985-11-0839-4
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Астравецкага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 21. — 3000 ас. — ISBN 985-11-0313-6