Цяжарнасьць чалавека
Цяжарнасьць чалавека (лац. Graviditas) — выношваньне жанчынай плода ад апладненьня да родаў. Зь яе надыходам у жанчыны спыняюцца плоцевыя цыклы, павялічваецца патрэба ў пажыўных рэчывах і вітамінах, зьніжаецца тонус маціцы для папярэджваньня выкідыша. Звычайна доўжыцца 9 месяцаў (280 дзён). Аплодненыя заплодкаваныя вузы рухаюцца па маціцавай трубе ў маціцу і ўкараняюцца ў яе сьценку. На месцы ўкараненьня ўтвараецца пляцэнта. Аб’ём маціцы павялічваецца ў 500 разоў, яе маса ў 25 разоў[1].
Этапы
рэдагавацьАпладненьне
рэдагавацьАпладненьне[2] настае праз асемяненьне і ўяўляе сабой зьліцьцё мужчынскай і жаночай плоцевых вузаў (гамэтаў). Ёсьць асновай плоцевага размнажэньня ў чалавека. У выніку апладненьня ўтвараецца зыгота, якая дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплёідны(be) набор храмасомаў, уласьцівы саматычным вузам арганізму, і забясьпечваецца перадача спадчынных прыкметаў ад бацькоў[3].
Працэс апладненьня адбываецца ў некалькі крокаў, і перапыненьне любога зь іх можа прывесьці да няўдачы. На пачатку працэсу кнура перажывае шэраг зьмяненьняў, бо эякуляваная кнура не валодае дастатковымі магчымасьцямі да апладненьня[4], яна павінна прайсьці этап капацытацыі ў рэпрадуктыўны тракт жанчыны, які доўжыцца некалькі гадзін. Гэта павышае ейную рухомасьць і дэстабілізуе ейныя мэмбраны, падрыхтоўваючы яе да акразомнай рэакцыі, фэрмэнтатыўнага пранікненьня праз жорсткую мэмбрану заплодкавай вузы, зоны пэлюцыда, якая атачае заплодкавую вузу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ігар Семяненя. Цяжарнасць // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 191. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
- ^ Плоцевы чын і яго апісаньне
- ^ Апладненне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 428. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
- ^ «Fertilization». Vivo.Colostate.edu (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦяжарнасьць чалавека — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Цяжарнасьць і роды // Нашыя дзеткі Праверана 28 сакавіка 2014 г.
- Сьвятлана Барысенка. Нараджай, ня бойся // Зьвязда : газэта. — 11 сьнежня 2010. — № 243 (26851). — С. 1, 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі разьвіцьця. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |