Хваёвыя лясы

(Перанакіравана з «Хваёвы лес»)

Хваёвыя лясы (Сасновыя лясы) — сьветлаіглічныя лясы зь перавагай хвоі ў дрэвавым ярусе. Распаўсюджаныя ў лясной і лесастэпавай зонах умеранага і субтрапічных пасаў, а таксама ў горна-лясным пасе. Растуць на супесках, пясках, вапняках, далямітах, тарфяных балотах.

Тыпіцкі бор у Славаччыне

У межах Беларусі займаюць каля 48 тыс. км² і зьяўляюцца дамінуючай у краіне лясной фармацыяй. Большасьць хваёвых лясоў краіны мае век ад 50 да 55 рокаў. Паводле экалягічных асаблівасьцяў хваёвыя лясы Беларусі падзяляюцца на наступныя тры групы:

  • Боры, якія займаюць тэрыторыі, складзеныя марэнавымі, флювіягляцыяльнымі і даўнеалювіяльнымі пяскамі;
  • Суборы, якія разьвіваюцца на адносна багатых супясковых і суглінкавых пародах;
  • Хвойнікі на пераходных і верхавых балотах.

У якасьці прымешак у хваёвых лясах прысутнічаюць такія віды, як бяроза павіслая, бяроза пухнатая, елка эўрапейская, а на поўдні — дуб чарэшчаты. Хваёвыя лясы паўночнай часткі Беларусі істотна адрозьніваюцца ад хваёвых лясоў Палесься. Напрыклад, у Паазер’і ў падлеску шырока прадстаўлены такі від, як ядловец звычайны, а ў Палесьсі — ляшчына і крушына.

Літаратура

рэдагаваць
  • Каропа Г. Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2004. — 107 с.