Плаціна

перашкода для пратоку вады ці падземных крыніцаў

Плаці́нагідратэхнічная пабудова, якая перагарожвае вадацёк ці вадаём для пад’ёму ўзроўню вады. Гідраэнэргія й гідраакумуліруючыя электрастанцыі часьцяком выкарыстоўваюцца ў спалучэньні з плацінай для выпрацоўкі электраэнэргіі. Таксама служыць для збору напору ў месцы разьмяшчэньня пабудовы і стварэньня вадасховішча.

Плаціна ДнепраГЭСа, 1947.

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія пабудовы плаціны адбылася ў Мэсапатаміі й на Блізкім Усходзе. Плаціны былі выкарыстаны дзеля кантролю ўзроўню вады, каб паўплываць на рэкі Тыгр і Эўфрат, якія могуць быць вельмі непрадказальнымі.

Самая раньняя вядомая плаціна Джава ў Ярданіі, у 100 кілямэтрох на паўночны ўсход ад сталіцы краіны горада Амана. Гэтая гравітацыйная плаціна мае 4,5 м у вышыню й таўшчыню каменнай сьцяны ў 1 м, якая падтрымліваецца земляным валам у 50 м. Пабудова датуецца 3000 годам да н. э.[1]. Яшчэ адна вядомая плаціна Сад-эль-Кафара знаходзілася ў Старажытным Эгіпце, разьмешчана прыкладна ў 25 км на поўдзень ад Каіра, мела 102 м у даўжыню ейнага падмурка й 87 м у шырыню. Плаціна была пабудавана каля 2800 альбо 2600 гадоў да н. э.[2], дзеля барацьбы з паводкамі, але была разбурана моцным дажджом падчас будаўніцтва альбо неўзабаве пасьля гэтага[2]. Напрыканцы III стагодзьдзя да нашай эры складаная водагаспадарчая сыстэмы была пабудава ў Індыі, у старажытным горадзе Дгалавіра. Сыстэма ўключала ў сябе 16 рэзэрвуараў, плацінаў і розныя Каналы дзеля збору вады й ейнага захоўваньня[3].

Адным з інжынэрных цудаў старажытнага сьвету была плаціна Марыб у Емэне. Пабудаваная дзесьці паміж 1750 і 1700 гадамі да н. э., яна мела землябітную канструкцыю й трохкутнюю форму ў папярочным сячэньні. Даўжыня пабудовы складала 580 м, а першапачатковая вышыня сягала 4 м. Плаціна месьцілася паміж дзьвюма групамі скалаў з абодвух бакоў. Рамонт праводзіўся ў розныя пэрыяды, асабліва каля 750 году да н. э., а праз 250 гадоў вышыня дамбы была павялічаная да 7 м. Пасьля падзеньня каралеўства Сабэі дамба трапіла пад кантроль Гім’ярскага каралеўства каля 115 году да н. э. Плаціна зьведала далейшыя ўдасканаленьні, то бок вышыня канструкцыі падвысілася да 14 м. Плаціна ў гэты час мела пяць вадаскідаў, два шлюзы, умацаванымі мураванай кладкай, сажалка-адстойнік і канал даўжынёй 1000 м да разьмеркавальнага рэзэрвуара. Гэтыя працы не былі скончаныя да 325 году нашай эры, калі плаціна мела здольнасьць арашаць плошчу ў 100 км². Эфлатунпынар ёсьць хэцкай плацінай і храмам вясны недалёка ад Коньі ў сёньняшняй Турэччыне. Мяркуецца, што яна была пабудаваная за часам Хэцкай імпэрыі паміж XV і XIII стагодзьдзямі да нашай эры.

Дамба Каланаі пабудаваная зь неацясанага каменьня, маючы 300 м у даўжыню, 4,5 м у вышыню й 20 м у шырыню. Збудаваньне месьціцца на рацэ Кавэры ў Тамілнадзе ў Паўднёвай Індыі. Дамба датуецца II стагодзьдзем нашай эры[4] й лічыцца адным з найстарэйшых збудаваньняў водаадводу або водарэгуляваньня, якія ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца[5]. Мэтай плаціны ёсьць напаўненьне каналаў водамі ракі Кавэры дзеля ўзбагачэньня ўрадлівага рэгіёну[6]. Ду Цзян Янь ёсьць найстарэйшай арашальнай сыстэмай у Кітаі, якая ўлучала ў сябе плаціну, якая накіроўвала рачную плынь. Канструкцыя была скончаная ў 251 годзе да н. э. Вялікая земляная дамба, вырабленая кіраўніком Сунсу Ао, затапіла даліну ў сучаснай паўночнай правінцыі Аньхой, што стварыла вялізны ірыгацыйны рэзэрвуар, існы дасюль[7].

У часы існаваньня Рымскай імпэрыі была характэрна здольнасьць плянаваць і арганізоўваць буйныя інжынэрныя збудаваньні[8]. Рымскія пляніроўшчыкі ўвялі новую канцэпцыю будаўніцтва буйных плацінных вадасховішчаў, якія могуць забясьпечыць сталую падачу вады для гарадзкіх паселішчаў, нават у сухі сэзон. Іхняе наватарскае выкарыстаньне воданепранікальнага гідраўлічнага раствора, у прыватнасьці выкарыстаньне рымскага бэтону, дазволіла будаваць значна большыя па памерах плаціны чым гэта было раней, як то плаціна на возеры ў Хомсе, хутчэй за ўсё самы вялікі водны бар’ер на сёньняшні дзень, і плаціна Харбака, што знаходзілася ў Рымскай Сырыі.

Клясыфікацыя паводле структуры

рэдагаваць

На аснове структуры й матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца, плаціны клясыфікуюцца як драўляныя плаціны, аркава-гравітацыйныя плаціны, гаці й каменнамуравыя плаціны, пры гэтым існуюць некалькі падтыпаў.

  1. ^ Günther Garbrecht: «Wasserspeicher (Talsperren) in der Antike». Antike Welt, 2nd special edition: Antiker Wasserbau (1986). — С. 51—64 (52).
  2. ^ а б Mohamed Bazza (28-30). «Overview of the hystory of water resources and irrigation management in the near east region».
  3. ^ «The reservoirs of Dholavira». The Southasia Trust.
  4. ^ Govindasamy Agoramoorthy; Sunitha Chaudhary; Minna J. Hsu. «The Check-Dam Route to Mitigate India’s Water Shortages». Law library — University of New Mexico.
  5. ^ Kalyanaraman, S. (18 March 2003). «Water management: Historical maritime, riverine tradition of Bharat».
  6. ^ Singh, Vijay P.; Ram Narayan Yadava (2003). «Water Resources System Operation: Proceedings of the International Conference on Water and Environment». Allied Publishers. — С. 508. — ISBN 978-81-7764-548-4.
  7. ^ Needham, Joseph (1986). «Science and Civilization in China». Volume 4, Part 3. Taipei: Caves Books, Ltd.
  8. ^ Smith, Norman (1971). «A History of Dams». London: Peter Davies. — С. 25—49. — ISBN 0-432-15090-0.