Дачка мясьніка
«Дачка́ мясьніка́» (па-габрэйску: תיקון אחר חצות, па-ангельску: The Slaughterman's Daughter) — гістарычная навэла з «адчуваньнем казкі»[2] пра габрэйскую грамаду ў Моталі ў канцы XIX стагодзьдзя, напісаная ізраільскім пісьменьнікам Янівам Ічковіцам(en) на іўрыце. Кніга выдадзеная ўпершыню ў Ерусаліме ў 2015 годзе. Перакладзеная на ангельскую мову Орам Шарфам (анг. Orr Scharf).
Дачка мясьніка | |
па-габрэйску: תיקון אחר חצות[1] | |
Аўтар: | Yaniv Iczkovits[d][1] |
---|---|
Мова арыгіналу: | іўрыт[1] |
Публікацыя: | чэрвень 2015[1] |
Выдавецтва: | Keter Publishing House[d][1] |
Прызы і водгукі
рэдагаваць- Wingate Prize(en) 2021;
- Брытанская газэта The Sunday Times называе навэлу сярод кніг, якія трэба «абавязкова прачытаць»;
- Міжнародны штотыднёвік The Economist далучае навэлу да «найлепшых кніг 2020»;
- Амэрыканскі часопіс Kirkus Reviews адзначае, што «Дачка мясьніка» належыць да «10 кніг, што трэба прачытаць у 2021 годзе». Навэла «праводзіць чытача па калідорах улады, людзей і гісторыі Беларусі XIX стагодзьдзя».[3][4]
Сюжэт і гісторыя стварэньня
рэдагавацьЗьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Ідзе 1894 год, і шмат беларускіх габрэяў эмігруе ў ЗША, Нямеччыну і Палестыну. Гісторыя пачынаецца адным мужам і бацькам, якія пакідаюць сваю сямʼю, хаця толькі і рызыкнуўшы даехаць да Менску.[2]
Мясцовыя жыхары Моталя, «ізаляванага, забытага Богам горада», узрушаныя, калі Фані Кейсман — адданая жонка, маці пецярых дзяцей і знакамітая вытворца сыроў — пакідае свой дом у дзьве гадзіны ночы і зьнікае ўначы. Праўда, мужы Моталя зьнікаюць гадамі, але жонка і маці? Адна з самых вынаходлівых, складаных і вобразных гісторый, убачаных вачыма невялікага беларускага горада.[4]
Кніга цікавая яшчэ і тым, што, калі аўтар пісаў «Дачку мясьніка», ён не хацеў наведваць Беларусь. «Я хацеў намаляваць гэтыя страчаныя сусьветы са свайго ўяўленьня і падтрымаць гісторыю грунтоўнымі гістарычнымі дасьледаваньнямі. Я думаў, што, калі паеду туды, я знайду зусім іншы сьвет, у якім няма габрэяў і штэтлаў, проста звычайную ўсходнеэўрапейскую краіну з адным габрэйскім музэем і бязьлюднай сынагогай.»
Але за месяц да таго, як кніга павінна была быць надрукаваная ў Ізраілі, аўтар вырашыў, што яму «трэба спраўдзіць некалькі фактаў», і паехаў у Моталь.[5]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д https://www.keter-books.co.il/%D7%AA%D7%99%D7%A7%D7%95%D7%9F-%D7%90%D7%97%D7%A8-%D7%97%D7%A6%D7%95%D7%AA-%D7%9E%D7%95%D7%A2%D7%9E%D7%93-%D7%9C%D7%A4%D7%A8%D7%A1-%D7%A1%D7%A4%D7%99%D7%A8-%D7%9C%D7%A1%D7%A4%D7%A8%D7%95%D7%AA-%D7%A9%D7%9C-%D7%9E%D7%A4%D7%A2%D7%9C-%D7%94%D7%A4%D7%99%D7%A1-2016
- ^ а б Novel set in Belarus — The Slaughterman’s Daughter by Yaniv Iczkovits [Навэла з месцам дзеяньня ў Беларусі — «Дачка мясьніка» Яніва Ічковіца], 22.02.2020
- ^ The Slaughterman’s Daughter by Yaniv Iczkovits ["Дачка мясьніка" Яніва Ічковіца]
- ^ а б The Slaughterman’s Daughter [Дачка мясьніка], Waterstones
- ^ Talking Location With author Yaniv Iczkovits — BELARUS [Месца, якое гаворыць, з аўтарам Янівам Ічковіцам — БЕЛАРУСЬ], 16.03.2020