Рынгольд
Рынго́льд (Рынгольт, Рынгальд) — мітычны вялікі князь літоўскі з роду Палямонавічаў, меркаваны бацька Міндоўга.
Рынгольд лац. Ryngold / Rynhold | |
Уяўны партрэт Рынгольда з радаводу Палубінскіх. А. Тарасевіч, 1675 г. | |
вялікі князь літоўскі | |
Наступнік | Міндоўг |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1175 |
Імя
рэдагавацьРынгалт або Рынгольд (Ringolt, Ringold[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова рынг- (рынк-) (імёны ліцьвінаў Рынгель, Рынкун; германскія імёны Ringel, Ringun) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Такім парадкам, імя Рынгольд азначае «кольца ўлады»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ryngolt (Хроніка Быхаўца)[7]; Ринголт Алгимунтовичь… Рингалдови (Хроніка літоўская і жамойцкая)[8].
Біяграфія
рэдагавацьСын Альгімонта[9]. Упершыню ўпамінаецца ў другой рэдакцыі Літоўскай хронікі (каля 1515 году)[10]. У хроніцы Рынгольд вяртаецца ў Наваградак па перамозе над мангола-татарамі каля Магільны на ўзьбярэжжы Нёману, побач зь Менскам[9]. Гэтыя падзеі маглі мець месца ў гісторыі, бо манголы ў канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў напраўду уварваліся ў Літву. Аднак у гэты час вярхоўнай уладай у Літве ўжо валодаў Міндоўг[11].
Хроніка цьвердзіць, што Рынгольд быў бацькам трох сыноў і пакінуў Наваградак аднаму зь іх, Войшалку[10]. Аднак зь іншых тагачасных крыніц вядома, што Войшалк быў сынам Міндоўга. Каб абысьці гэтую супярэчнасьць, у трэцяй рэдакцыі Літоўскай кронікі («Хроніка Быхаўца») Рынгольд быў запісаны бацькам Міндоўга[10]. Такая легендарная вэрсія была пашыраная Стрыйкоўскім ды іншымі сярэднявечнымі гісторыкамі[10], і праіснавала да нашых часоў[12]. Напраўду верагодных зьвестак пра бацьку Міндоўга не існуе, а ў Лівонскай вершаванай хроніцы ён упамінаецца без імя, а толькі як «магутны князь (кароль)» (könig gros)[9].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Reaney P. H., Wilson R. M. A Dictionary of English Surnames. — London and New York, 1991. P. 2639.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 490.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 877, 1230, 1238.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 132.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 25.
- ^ а б в Ivinskis Z. Ringaudas // Lietuvių enciklopedija 25. — Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. 308—309. LCC 55020366. (лет.)
- ^ а б в г Baranauskas Tomas (July 2001). «Kiek buvo Lietuvos sostinių?». Kernavė 1 (1). Retrieved on 2007-09-07. (лет.)
- ^ Пад рэд. Simas Sužiedėlis (1970—1978). «Ringaudas». Encyclopedia Lituanica. IV. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 500—501. LCC 74-114275 (анг.)
- ^ Rowell, S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. — Cambridge, 1994. P. 50—51.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)