То́неж[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 9 км на паўднёвы захад ад шашы Р128, за 46 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 36 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. Тонеж уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Тонескага сельсавету, у складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства «Іванава Слабада».

Тонеж
трансьліт. Toniež
Тонеж (Лельчыцкі раён). Мемарыял комплекс «Спаленым».jpg
Першыя згадкі: 1622
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Тонескі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 566 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247855
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′41″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 51.82806° пн. ш. 27.8° у. д. / 51.82806; 27.8Каардынаты: 51°49′41″ пн. ш. 27°48′0″ у. д. / 51.82806° пн. ш. 27.8° у. д. / 51.82806; 27.8
Тонеж на мапе Беларусі ±
Тонеж
Тонеж
Тонеж
Тонеж
Тонеж
Тонеж

ГісторыяРэдагаваць

Тонеж вядомы з 1622 году як сяло. У XVII—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

3 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.

У студзені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 262 жыхары. Ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мэмарыяльным комплексе Хатынь.

НасельніцтваРэдагаваць

  • 1838 год — 37 двароў, 300 жыхароў
  • 1886 год — 57 двароў, 400 жыхароў
  • 1909 год — 177 двароў, каля 1060 жыхароў
  • 1917 год — 215 двароў, 1269 жыхароў
  • 1923 год — 1300 жыхароў
  • 1940 год — 375 двароў, 1350 жыхароў
  • 1998 год — 394 двары, 904 жыхары
  • 1999 год — 829 жыхароў
  • 2000 год — 377 двароў, 800 жыхароў
  • 2010 год — 566 жыхароў

ІнфраструктураРэдагаваць

Лясьніцтва, лесапільня, мэханічныя майстэрні. Сярэдняя школа, філія Лельчыцкай школы мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, лякарня, аптэка, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, некалькі крамаў.

Інфармацыя для турыстаўРэдагаваць

Помнікі архітэктурыРэдагаваць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У 1944 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
  • Магіла ахвяр фашызму. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
  • Помнік землякам. У 1967 годзе пастаўлены помнік.

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Уніяцкая царква

КультураРэдагаваць

У Тонежы захоўваецца абрад гуканьня вясны «Чырачка»[2].

Вядомыя выхадцыРэдагаваць

Радзіма братоў — навукоўцаў М. П. Дрынеўскага, У. П. Дрынеўскага і беларускага харавога дырыгента М. П. Дрынеўскага.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 219
  2. ^ У Тонежы чыркавалі, вясну гукалі

ЛітаратураРэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Менск: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць