Сініцкае Поле

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Сіні́цкае По́ле[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Буйнавічаў, за 34 км на ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Сініцкае Поле ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.

Сініцкае Поле
трансьліт. Sinickaje Polie
Першыя згадкі: 1879
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Буйнавіцкі
Вышыня: 136 м н. у. м.
Насельніцтва: 337 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247863
СААТА: 3228804046
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°47′53″ пн. ш. 28°39′16″ у. д. / 51.79806° пн. ш. 28.65444° у. д. / 51.79806; 28.65444Каардынаты: 51°47′53″ пн. ш. 28°39′16″ у. д. / 51.79806° пн. ш. 28.65444° у. д. / 51.79806; 28.65444
Сініцкае Поле на мапе Беларусі ±
Сініцкае Поле
Сініцкае Поле
Сініцкае Поле
Сініцкае Поле
Сініцкае Поле
Сініцкае Поле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Згадваецца ў царкоўных дакумэнтах 1879 году як вёска Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.

З 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету.

У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 20 жыхароў, а за ўвесь час акупацыі яны загубілі 30 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 37 двароў, 279 жыхароў; 1917 год — 56 двароў, 329 жыхароў; 1923 год — 420 жыхароў; 1940 год — 115 двароў, 387 жыхароў; 1998 год — 137 двароў, 384 жыхары; 1999 год — 381 жыхар; 2000 год — 135 двароў, 407 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 337 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Базавая школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, філіял ашчаднага банку «Беларусбанк», крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Сінпольскае».

Радзіма Героя Савецкага Саюзу М. П. Сыдзько.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць