Каросьцінка
рака ў Беларусі
Каро́сьцінка — рака ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Убарці (басэйн Дняпра). Даўжыня 33,8 км.
Каросьцінка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Дуброва |
Вусьце | Убарць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 33,8 км |
Пачынаецца за 2 км на поўдзень ад вёскі Дуброва, вусьце за 3 км на поўнач ад вёскі Убарцкая Рудня. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 21 км угару ад вусьця. Цячэ лясістай забалочанай мясцовасьцю[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 195
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 195