Каросьцін
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Каро́сьцін[1] (з 1964 году — Но́вае Пале́сьсе[1]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Каросьцінцы (прыток Убарці), за 6 км на паўночны ўсход ад Асмаленіка, за 36 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 70 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Каросьцін уваходзіць у склад Асмаленіцкага сельсавету.
Каросьцін | |
трансьліт. Karościn | |
Першыя згадкі: | 1879 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Асмаленіцкі |
Вышыня: | 145 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 172 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247868 |
СААТА: | 3228828031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°55′35″ пн. ш. 28°15′57″ у. д. / 51.92639° пн. ш. 28.26583° у. д.Каардынаты: 51°55′35″ пн. ш. 28°15′57″ у. д. / 51.92639° пн. ш. 28.26583° у. д. |
± Каросьцін |
Гісторыя
рэдагавацьВядомы з 1879 году як вёска Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету. У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 24 жыхары. У 1964 годзе Каросьцін перайменаваны ў Новае Палесьсе.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 52 двары, каля 360 жыхароў; 1917 год — хутар: 73 двары, 470 жыхароў; 1940 год — 96 двароў, 515 жыхароў; 1998 год — 131 двор, 278 жыхароў; 1999 год — 277 жыхароў; 2000 год — 133 двары, 270 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 172 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьПачатковая школа, клюб, крама. Пры клюбе дзейнічае фальклёрны гурт «Палескія напевы»[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 220
- ^ Гуканьне вясны і лепшага жыцьця ў Новым Палесьсі
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.