Сьвідовец
рака ў Беларусі
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Балотніца, Плотніца (рака).
Сьвідо́вец, Сьвідо́ўка, Бало́тніца, Пло́тніца — рака ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Убарці (басэйн Дняпра). Даўжыня 61 км. Плошча вадазбору 600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,44‰.
Сьвідовец | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Кованка |
Вусьце | Убарць |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
Вобласьці | Жытомірская вобласьць і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 61 км |
Плошча басэйну | 600 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,44 ‰ |
Пачынаецца за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Кованка Алеўскага раёну, вусьце каля вёскі Картынічы (раней рака ўпадала ў раку Лохніца — прыток Убарці). На тэрыторыі Беларусі мае каналізаванае рэчышча (даўжыня 16 км). Рака цячэ лясістай мясцовасьцю[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 323
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 323