Сіманічы

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Сі́манічы[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Сьвінавод і аўтамабільнай дарозе ЛельчыцыТураў (Р128), за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. Сіманічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Сіманіцкага сельсавету і камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сіманічы».

Сіманічы
Першыя згадкі: 1520
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Сіманіцкі
Вышыня: 152 м н. у. м.
Насельніцтва: 907 (2000)
Колькасьць двароў: 338
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247853
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°52′49.2″ пн. ш. 28°5′7.6″ у. д. / 51.880333° пн. ш. 28.085444° у. д. / 51.880333; 28.085444Каардынаты: 51°52′49.2″ пн. ш. 28°5′7.6″ у. д. / 51.880333° пн. ш. 28.085444° у. д. / 51.880333; 28.085444
Сіманічы на мапе Беларусі
Сіманічы
Сіманічы
Сіманічы

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1520 году як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасьць. 3 1793 г. у складзе Расейскай імпэрыі, сяло Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

3 20 жніўня 1924 году — цэнтар сельсавету.

У студзені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 21 жыхара, а ўсяго за вайну загінула 108 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1840 год — 31 двор, 250 жыхароў
  • 1886 год — 58 двароў, 376 жыхароў
  • 1909 год — сяло: 154 двары, каля 850 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 8 жыхароў
  • 1917 год — сяло: 181 двор, 1055 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 17 жыхароў
  • 1940 год — 245 двароў, 1206 жыхароў
  • 1998 год — 352 двары, 920 жыхароў
  • 2000 год — 338 двароў, 907 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Лясьніцтва Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, больніца, дом прыстарэлых, аптэка, Дом быту, аддзяленьне сувязі, дзяржаўная крама, бутэрбродная (яна ж бар), прыватная крама, прыватны ларок, рэшткі былога велічнага калгаса.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква
  • Царква

Вусная народная творчасьць

рэдагаваць
  • Каляндарная абраднасьць: Каляды, Шчодры, Стрэчаньне, Гуканьне вясны, Вялікдзень ды інш.
  • Сямейная абраднасьць: Вясельле, Радзіны, Хрысьціны ды інш.
  • Цэлы вянок пазаабрадавай лірыкі
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць