Плотніца (рака)
рака ва Ўкраіне і Беларусі
- Гэта артыкул пра раку. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Плотніца.
Пло́тніца — рака ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Убарці (басэйн Дняпра). Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 144 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Плотніца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Хочына |
Вусьце | Убарць |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
Вобласьці | Алеўскі раён і Лельчыцкі раён |
Даўжыня | 22 км |
Плошча басэйну | 144 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Пачынаецца за 8 км на паўночны ўсход ад вёскі Хочына Алеўскага раёну, вусьце за 2,5 км на ўсход ад вёскі Тартак Лельчыцкага раёну. Цячэ ў межах раўніны Мазырскае Палесьсе лясістай мясцовасьцю (даўжыня ў межах Беларусі 16 км)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 292
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 29