Батыўля

рака ў Беларусі

Баты́ўля — рака ў Лельчыцкім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Славечны (басэйн Дняпра). Даўжыня 36,5 км. Плошча вадазбору 734 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.

Рака
Батыўля
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Забродзьдзе
Вусьце Славечна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 36,5 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,2 м³/с
Плошча басэйну 734 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Забродзьдзе Лельчыцкага раёну, цячэ раўнінай Мазырскае Палесьсе. Упадае ў Славечну каля вёскі Кузьмічы.

Даліна слабавыразная, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,8—1,6 км. Абалона вузкая, забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У абалоне ракі каля вёскі Зашыр’е наточная сажалка плошчай 20 га[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 56

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 56