Кацярына Барысевіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Барысевіч.

Кацяры́на Анато́льеўна Барысе́віч (нар. 2 жніўня 1984, Старыя Дарогі, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларуская журналістка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі[2]. Працуе на сайце «TUT.BY», раней супрацоўнічала з Эўрапейскім радыё для Беларусі й іншымі СМІ. Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе[3]. Была арыштаваная 19 лістапада 2020 году ў Менску[4].

Кацярына Барысевіч
Род дзейнасьці журналістыка
Дата нараджэньня 2 жніўня 1984 (39 гадоў)
Месца нараджэньня Старыя Дарогі, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт[1]
Занятак журналістка
Навуковая сфэра журналістыка
Месца працы
Узнагароды Журналіст году (2020)
Прэмія «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2021)
Міжнародная прэмія за свабоду прэсы(en) (2021)
Прэмія імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)» (2021)

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася ў Старых Дарогах[1]. Падчас навучаньня ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце падпрацоўвала на «Новым радыё(be)», потым на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё[1]. У 2007 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ(be) па спэцыяльнасьці «Тэлевізійная й радыёжурналістыка». У 2007 годзе працаўладкавалася на Эўрапейскае радыё для Беларусі, але яго давялося пакінуць у 2008 годзе, калі ў сядзібе радыёстанцыі ў Менску быў праведзены ператрус і ўсе супрацоўнікі павінны былі эвакуірававацца ў Варшаву. Яна засталася ў Менску й ўладкавалася на працу ў «Камсамольскую праўду ў Беларусі(be)», дзе з большага асьвятляла крымінальную хроніку[5]. Барысевіч працавала ў газэце да студзеня 2017 году, перш чым прыняла прапанову перайсьці на сайт «TUT.BY»[5].

Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 году, паведаміў мэдыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цьвярозы, што абвергла словы Аляксандара Лукашэнкі й Натальлі Качанавай пра тое, што Бандарэнка быў п’яны[3]. За гэта была арыштаваная 19 лістапада 2020 году ў Менску, разам з журналісткай па крымінальнай справе быў затрыманы і лекар Арцём Сарокін[4].

2 сакавіка 2021 году суд Маскоўскага раёну горада Менску (судзьдзя — Сьвятлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватаю ў падбухторваньні да разгалошваньня мэдычнай таямніцы й прысудзілі 6 месяцаў калёніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь[6]. Лекар Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у разгалошваньні мэдычнай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь[6].

Апэляцыя на вырак, разгледжаная судом гораду Менску 20 красавіка 2021 году, задаволена не была[7].

Рэакцыя рэдагаваць

24 лістапада 2020 году міжнародная праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Кацярыну Барысевіч вязьнем сумленьня па справе Бандарэнкі[4]. У гэты ж дзень сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнаю зьняволенаю[8][9][10]. Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемаю, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса ня будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэтае. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[11].

Беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам году» (2020) (разам з Дар’яю Чульцоваю ды Кацярынаю Андрэеваю)[12].

16 сьнежня 2020 году шэфства над палітычнай зьняволенаю ўзяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстагу[13].

У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 году прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстаю ёй пэрсанальна за яе працу й спробаю аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя мэдыя», у той час як усе журналісты, рэдактары й супрацоўнікі сайту падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена[14]. З крытыкаю судовага рашэньня таксама выступілі прадстаўнікі Нямецкае асацыяцыі журналістаў(de), «Рэпартэраў бязь межаў», Джэм Эздэмір[15]. Сьвятлана Ціханоўская назвала судовыя рашэньні ў дачыненьні да лекара й журналісткі доказам таго, што «для рэжыму праўда стала крымінальнае каральным злачынствам», туравала ёй і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна[15]. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненьні да Кацярыны Барысевіч за ейную працу[16].

Сярод іншых арганізацыяў, якія асудзілі зьняволеньне й прысуд Барысевіч, былі Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў(uk), Камітэт па абароне журналістаў, Міжнародны інстытут прэсы(de)[17][18][19]. Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракамэнтавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта ня пяць, ня дзесяць гадоў калёніі. Вось да чаго мы дажыліся»[20]. Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейра назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі[21].

9 красавіка 2021 году стала ляўрэаткаю прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яю Чульцоваю ды Кацярынаю Андрэеваю)[22].

14 ліпеня 2021 году стала ляўрэаткаю Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(en) ад Камітэту па абароне журналістаў[23].

12 жніўня 2021 году была названая ляўрэткаю Прэміі імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)» (разам з Дар’яю Чульцоваю, Кацярынаю Андрэеваю ды інш.)[24].

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Выхоўвае дачку[25].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Катерина Борисевич (рас.). TUT.BYПраверана 2020-12-11 г.
  2. ^ Катерина Борсевич Катерина БОРИСЕВИЧ (рас.). Комсомольская правдаПраверана 2020-12-11 г.
  3. ^ а б Журналисту TUT.BY Катерине Борисевич, которая писала статью о Романе Бондаренко, предъявлено обвинение (рас.). Брестская газета (2020-10-29). Праверана 2020-12-11 г.
  4. ^ а б в Адар'я Гуштын. (2020-11-27) Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (рас.). TUT.BYПраверана 2020-11-30 г. Архіўная копія ад 2020-11-30 г.
  5. ^ а б Катерина Борисевич о работе с МВД: Если кому-то не угодил, просто делают вид, что тебя нет (рас.). Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 2021-04-01 г.
  6. ^ а б Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу (рас.). TUT.BY (2021-03-02). Праверана 2021-03-02 г.
  7. ^ Анастасія Русецкая. (2021-04-20) Суд не задаволіў апеляцыю пракурораў у справе Кацярыны Барысевіч. БелсатПраверана 2021-04-23 г. Архіўная копія ад 2021-04-23 г.
  8. ^ Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (рас.). naviny.by (2020-11-24). Праверана 2020-12-11 г. Архіўная копія ад 2020-11-24 г.
  9. ^ Правозащитники признали журналисток Катерину Борисевич, Катерину Андрееву и Дарью Чульцову политзаключенными (рас.). МэдыязонаПраверана 2020-12-11 г.
  10. ^ Журналисток TUT.BY и «Белсат» правозащитники назвали политзаключенными (рас.). TUT.BY (2020-11-24). Праверана 2020-12-11 г.
  11. ^ Богдана Александровская. (2020-11-25) Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2020-12-04 г. Архіўная копія ад 2020-12-04 г.
  12. ^ Названыя ляўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэміі // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 10 сьнежня 2020 г. Праверана 27 сьнежня 2020 г.
  13. ^ 100 Paten für politische Gefangene in Belarus: Cem Özdemir wird Pate der Journalistin Katsiaryna Barysevich (ням.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-12-16). — Es ist von unschätzbarem Wert, dass mutige Journalist*innen wie Katsiaryna Barysevich die Wahrheit ans Licht bringen. ... Katsiaryna Barysevich ist eine von vielen beeindruckenden Frauen, die den Wandel in Belarus vorangetrieben haben.. Праверана 2021-02-02 г. Архіўная копія ад 2021-02-02 г.
  14. ^ Редакция TUT.by назвала приговор Борисевич незаконным (рас.). naviny.by (2021-03-02). Праверана 2021-03-02 г.
  15. ^ а б В Германии осудили приговоры по делу о "ноль промилле". Нямецкая хваляПраверана 2021-03-03 г. Архіўная копія ад 2021-03-03 г.
  16. ^ Belarus journalist sentenced for report on protester’s death (анг.). Associated Press (2021-03-02). Праверана 2021-03-04 г.
  17. ^ EFJ demands the immediate release of Belarusian reporter Katsiaryna Barysevich (анг.). Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў(uk) (2020-11-20). Праверана 2021-03-04 г.
  18. ^ CPJ condemns sentencing of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich to 6 months in jail (анг.). Камітэт па абароне журналістаў (2021-03-02). Праверана 2021-03-04 г.
  19. ^ IPI denounces conviction of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich (анг.). Міжнародны інстытут прэсы(de) (2021-03-03). Праверана 2021-03-04 г.
  20. ^ Аксана Колб. Мы не маем права спыняцца // Новы час. — № 9 (717). — С. 1. — ISSN 2218-2244.
  21. ^ ОБСЄ засудила вирок журналістці TUT.BY у «лікарській справі» (укр.). Укрінфарм (2021-03-04). Праверана 2021-04-01 г.
  22. ^ Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (рас.). Брестская газета (2021-04-09). Праверана 2021-04-10 г. Архіўная копія ад 2021-04-09 г.
  23. ^ Журналістка Кацярына Барысевіч узнагароджаная прэміяй "За свабоду прэсы 2021" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-14). Праверана 2021-07-14 г. Архіўная копія ад 2021-07-14 г.
  24. ^ Ольга Кепински. (2021-08-12) Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (рас.). euronews(be)Праверана 2021-08-12 г. Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
  25. ^ Катерина Борисевич, журналистка TUT.BY, обвиняемая по уголовному делу (рас.). Прэс-клюб БеларусьПраверана 2021-01-30 г. Архіўная копія ад 2021-01-30 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць