Мэдыязона
«Мэдыязона»[1] (рас. Медиазона) — расейскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасьні 2014 году ўдзельніцамі гурта «Pussy Riot» Надзеяю Талаконьнікаваю(uk) й Марыяй Алёхінаю(bg).
«Мэдыязона» | |
Тып | СМІ |
---|---|
Даступныя мовы | расейская |
Уладальнік | Пётар Вярзілаў |
Аўтар | Надзея Талаконьнікава(uk), Марыя Алёхіна(bg) |
Пачатак працы | 4 верасьня 2014 (10 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | не |
Актуальны стан | працуе |
Рэйтынг Alexa | 2 017 960 |
mediazona.by |
Навіновае выданьне робіць і аналітыку на судовыя й праваахоўныя органы, пэнітэнцыярную сыстэму Расей, а таксама на перасьлед грамадзян Расеі за іх палітычныя погляды[2][3]. З 2019 году сайт таксама аглядвае навіны Казахстану й Кыргыстану, з 2020 — мае асобнае адзьдзяленьне па Беларусі. Галоўны рэдактар – Сяргей Сьмірноў(et).
Гісторыя
рэдагавацьНеўзабаве пасьля запуску ў сьнежні 2014 году «Мэдыязона» была дададзена ў сетку мэдыяпартнёраў «Новы Ўсход» (New East) брытанскае газэты «The Guardian(be)»[4].
У сьнежні 2017 году ў сувязі з недахопам грантаў і датацыяў ад замежных арганізацыяў уладальнік «Мэдыязоны» Пётар Вярзілаў перавёў фінансаваньне сайту на ахвяраваньня ад чытачоў.
У жніўні 2019 году выданьне знаходзілася на восьмым месцы сярод расейскіх вэб-сайтаў навінаў па цытуемасьці ў іншых СМІ й на сёмым месцы — па цытуемасьці ў сацыяльных мэдыярэсурсах[5].
23 студзеня 2020 году было абвешчана пра запуск «Мэдыязоны. Цэнтральная Азія» для Казахстану й Кыргыстану[6]. 1 ліпеня 2020 году быў запушчаны праект «Мэдыязона. Беларусь», але ўжо ў жніўні сайт «Мэдыязоны» быў заблякаваны ў Беларусі[7].
Прэміі
рэдагаваць- У 2015 годзе інтэрнэт-выданьне «Meduza» прысвоіла «Мэдыязоне» званьне «Мэдыя года».
- У 2016 годзе карэспандэнт выданьня Мікіта Салагуб выйграў прэмію часопісу GQ «Журналіст году» як аўтар гісторыі пра суд «над чалавекам без галавы»[8].
- У жніўні 2020 году выданьне атрымала прэмію «Вольная прэса Ўсходняе Эўропы(ru)» нямецкага фонду «ZEIT-Stiftung(fr)» і нарвежскага «Fritt Ord(en)»[9].
- Да студзеня 2021 году аўтары тэкстаў «Мэдыязоны» сем разоў станавіліся лаўрэатамі штомесячнай прэміі «Рэдкалегія»[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Мэдыязона»: У Расеі пасьля студзеньскіх мітынгаў — 100 палітвязьняў // Радыё «Свабода», 29 сакавіка 2021 г. Праверана 2 траўня 2021 г.
- ^ Barcella, Laura Two Pussy Riot Members Start a News Service (англ.). Vanity Fair
- ^ Винокурова Е.. «Место журнала “Афиша” заняла “Медиазона”». События, тренды, герои российского медиарынка - 2015 (рус.), Znak.com
- ^ From Soviet Union to New East: welcome to our new network (англ.). The Guardian.
- ^ Федеральные СМИ: август 2019. Медиалогия
- ^ Журналисты Медиазоны: "Мы открылись в Центральной Азии из-за проблемы прав человека. В Казахстане они нарушаются исторически", Vласть
- ^ Медиазона открыла раздел о Беларуси. Mediakritika.by
- ^ Сорокина Ю. Никита Сологуб стал журналистом года по версии GQ. Znak.com
- ^ Проєкт «Схеми» та Станіслав Асєєв стали лауреатами премії «Вільна преса Східної Європи 2020» Детектор медіа(uk)
- ^ Лауреаты. Премия «Редколлегия». Sreda Foundation.