Натальля Качанава

беларуская палітык

Натальля Качанава, народжаная Талкачова[1] (нар. 25 верасьня 1960, Полацак, Віцебская вобласьць) — дзяржаўная дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, экс-кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі[2].

Натальля Качанава
лац. Natalla Kačanava
Старшыня Савету Рэспублікі
6 сьнежня 2019 — дасюль
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Міхаіл Мясьніковіч
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
27 сьнежня 2014 — 5 сьнежня 2019
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік: Аляксандар Косінец
Наступнік: Ігар Сергяенка
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
27 сьнежня 2014 — 21 сьнежня 2016
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 25 верасьня 1960 (64 гады)
Полацак
Партыя:
  • Белая Русь[d]
Дзеці: двое
Адукацыя: Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт,
Акадэмія кіраваньня
Узнагароды:
ордэн Сяброўства ордэн Айчыны III ступені ордэн Айчыны мэдаль «За працоўныя заслугі»
ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
Медаль Святой Прападобнай Ефрасінні Полацкай Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
ордэн «Садружнасць»

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1982 да 1995 — апэратар пульту кіраваньня, інжынэр па тэхніцы бясьпекі, інжынэр вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал».

З 1995 да 2002 — інжынэр, выканаўца абавязкаў начальніка, вядучы інжынэр вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыльлёва-камунальная гаспадарка г. Полацку».

З 2002 да 2007 — начальнік аддзела жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, выканаўца абавязкаў намесьніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму, намесьнік старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму.

З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкаму.

З 27 сьнежня 2014 — намесьнік прэм’ер-міністру Беларусі.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з 21 сьнежня 2016 году па 5 сьнежня 2019 году[3].

6 сьнежня 2019 году прызначана старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].

Русіфікацыя Беларусі

рэдагаваць

На асабістую просьбу ярэя Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Яўгена Саланкова перавяла зь верасьня 2021 году беларускую сярэднюю школу ў мястэчку Жыровічах на расейскую мову[5], што стала шокам для калектыву школы[6].

Узнагароды

рэдагаваць

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў

рэдагаваць

17 сьнежня 2020 году была ўключана ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. У якасьці падстаў для ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Качанава як старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказвае за падтрымку рашэньняў прэзыдэнта ў галіне ўнутранае палітыкі й за арганізацыю махлярскіх прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[8]. Яна таксама рабіла публічныя заявы, адстойваючы жорсткія разгоны мірных дэманстрацыяў з боку апарату бясьпекі[8]. З-за гэтага жа Качанаву ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[9] ды Швайцарыя[10][11]. 26 студзеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12].

Таксама Качанава знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[13][14], а з 2022 года — пад санкцыямі Японіі, Украіны і Канады[15].

Замужам. Мае дзьвюх дачок.

  1. ^ Уроженка Витебщины на руководящем посту страны
  2. ^ Качанава назначана кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Рыжанкоў - першым намеснікам. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) (21.12.2016).
  3. ^ Адміністрацыю Лукашэнкі ўзначаліў генэрал-маёр КДБ, Радыё Свабода, 5-12-2019
  4. ^ Наталля Качанава абраная старшынёй Савета Рэспублікі, Наша Ніва, 6-12-2019
  5. ^ Жыровіцкую школу Качанава перавяла на расейскую мову, Беларускае Радыё Рацыя, 2 кастрычніка 2021 г.
  6. ^ Пасадзейнічала Наталля Качанава. Вясковую школу ў Жыровічах перавялі на рускую мову, Наша Ніва, 7 кастрычніка 2021 г.
  7. ^ Rikard Jozwiak. (2020-12-17) EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаПраверана 2021-07-21 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
  8. ^ а б Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2021-07-24 г.
  9. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  10. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  11. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  12. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
  13. ^ Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  14. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  15. ^ КОЧАНОВА Наталія Іванівна

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць