Алесь Ліпай

беларускі журналіст і паэт

Але́сь Ліпа́й (1966, в. Андросаўшчына Капыльскага раёну, Менская вобласьць, Беларуская ССР — 23 жніўня 2018, Менск, Беларусь[1]) — беларускі журналіст і паэт. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навінаў (БелаПАН, 1991) і сеціўнай газэты «Беларускія навіны».

Алесь Ліпай
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксандар Восіпавіч Ліпай
Нарадзіўся 9 красавіка 1966 (58 гадоў)
вёска Андросаўшчына, Капыльскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Памёр 23 жніўня 2018 (52 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст
Гады творчасьці 2000—2018
Жанр Паэзія
Мова Беларуская
www.facebook.com/ales.lipai

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў сярэднюю школу ў Капылі. Затым факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1991), на якім выдаваў сьценгазэту «Лірнік». У 1988 г. стаўся першым карэспандэнтам Радыё «Свабода» ў Беларусі. Пры канцы 1980-х гадоў — удзельнік Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». У 1991 годзе, цягам працы ў газэце «Сьцяг юнацтва» (рас. Знамя юности, 1988—1991), вёў беларускамоўную старонку «Родны склон». Аўтар беларускага перакладу Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі, якую падпісалі старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан. На пачатку 1990-х гадоў зладзіў перавоз у Беларусь звыш 1000 кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках. У чэрвені 1996 г., пад час вызваленьня закладнікаў, захопленых у дзіцячым садку, узяў інтэрвію ў тэрарыста, адцягнуўшы тым самым ягоную ўвагу на сябе. Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996—1998).

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Першую кнігу паэзіі «Пад сьнегам» выдаў у 2000 годзе. У 2007 г. выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта»[2].

Праваслаўны хрысьціянін. Дзеці Ян, Аляксей і Алеся.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ Памёр дырэктар БелаПАН Алесь Ліпій Людзі. Радыё «Свабода» (23 жніўня 2018). Праверана 23 жніўня 2018 г.
  2. ^ Алесь Ліпай // Радыё «Свабода», 21 лістапада 2007 г. Праверана 22 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць