Рэпартэры бязь межаў
Рэпартэры бязь межаў (па-француску: Reporters sans frontières, RSF) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца абаронай свабоды прэсы. Заснаваная ў 1985 годзе Рабэрам Мэнарам, Роні Браўманам і журналістам Жан-Клёдам Гіебо[1], месьціцца ў Францыі. З 2008 году генэральным сакратаром арганізацыі зьяўляецца Жан-Франсуа Жуяр[2].
Рэпартэры бязь межаў | |
Дата ўтварэньня | 1985 |
---|---|
Тып | Навукова-дасьледчы інстытут, аналітычны цэнтар |
Штаб-кватэра | Парыж, Францыя |
Генэральны сакратар | Жан-Франсуа Жуяр |
Колькасьць супрацоўнікаў | каля 120 |
Сайт | rsf.org |
Свабода прэсы
рэдагаваць«Рэпартэры бязь межаў» паўсталі ў 1985 годзе ў Манпэлье, Францыя. Спачатку мэтай асацыяцыі было абвешчанае стымуляваньне альтэрнатыўнае журналістыкі, але неўзабаве праект быў спынены з-за рознагалосьсяў між заснавальнікамі[1], і двое зь іх пакінулі яго. Robert Ménard, зрабіўшыся генэральным сакратаром, скіраваў мэты НДА на свабоду прэсы[1].
«Рэпартэры бязь межаў» — адна з арганізацыяў-заснавальніцаў International Freedom of Expression Exchange, віртуальнае сеткі няўрадавых арганізацыяў, якая адсочвае парушэньні свабоды выказваньняў па ўсім сьвеце і абараняе журналістаў, пісьменьнікаў і іншых людзей, перасьледваных за выказваньне сваіх перакананьняў.
У 2005 годзе «Рэпартэры бязь межаў» сталі адным з трох атрымальнікаў прэміі імя Андрэя Сахарава, якая ўручаецца Эўрапейскім парлямэнтам[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Reporters sans frontières, Réseau France Outre-mer, 6 лістапада 2006 (фр.)
- ^ Robert Ménard «se passera très bien des médias» (фр.). Le Figaro (26 верасьня 2008). Праверана 24 сьнежня 2008 г.
- ^ Ladies, Ibrahim and Reporters joint Sakharov prize winners. Эўрапейскі парлямэнт