Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
Пе́ршы нацыяна́льны кана́л Белару́скага ра́дыё — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, якая трансьлюе ўласную праграму па ўсёй краіне з 1925 году.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё | |
Горад | Менск |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Слоган | «Будзем разам!» |
Частасьць | 106,2 FM (Менск; гл. Частасьці вяшчаньня) |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Пачатак працы | 15 лістапада 1925 (99 гадоў таму) |
Уласьнік | НДТРК РБ |
Кіраўнікі | Антон Васюкевіч |
Сайт | radio1.by |
Беларускае Радыё | |
Он-лайн-трансьляцыя | stream2.datacenter.by |
Дэвіз — «Будзем разам!».[1]
Гісторыя
рэдагавацьАдкрыцьцё радыёстанцыі адбылося разам з адкрыцьцём менскай шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі 15 лістапада 1925 году. У 18 гадзін 30 хвілін упершыню прагучалі словы «Гаворыць Менск!..». Радыё выкарыстоўвалася ня толькі як сродак інфармацыі, але і як сродак асьветы. У этэры гучала музычная і літаратурная клясыка, творы сучасных аўтараў. Трансьляцыя вялася на тэрыторыі радыюсам 300 км 30 хвілін у дзень.
Для стварэньня радыёсеткі ў Менску і Гомелі былі ўсталяваныя магутныя радыёперадатчыкі, у 25 раённых цэнтрах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстаньня. У Менску была пабудаваная 75-мэтровая драўляная мачта, побач наладжаная студыя.
У час нямецкай акупацыі Беларусі на кароткіх хвалях з Масквы пачала працу станцыя «Савецкая Беларусь». Яе першая перадача выйшла ў этэр 1 студзеня 1942 году. За час існаваньня радыёстанцыі ў этэр выйшла 3720 перадач, было праведзена 15 трансьляцыяў антыфашысцкіх мітынгаў.[2]
Ад 1 верасьня 2005 году радыёстанцыя працуе кругласутачна.
Распаўсюджаньне
рэдагавацьУ наш час радыёстанцыя трансьлюе свае перадачы на ультракароткіх хвалях. Перадачы на сярэдніх, кароткіх і длінных хвалях (279 кГц) былі спыненыя з 1 красавіка 2016[3]. У большасьці дамоў прысутнічаюць радыёразеткі для падлучэньня абанэнцкіх радыёпрыёмнікаў, але гэты сродак вяшчаньня паступова скасоўваецца[4]. У 2010 годзе мела выхад да 3,3 млн радыёкропак правадной сеткі (радыёразетак).
Першы Нацыянальна канал Беларускага радыё вяшчае па ўсёй тэрыторыі Беларусі, часткова ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Расеі і Ўкраіне.
Частасьці вяшчаньня
рэдагавацьНаселены пункт | Частасьць (УКХ) | Частасьць (FM) |
---|---|---|
Бярэзань | 70,79 | 94,7 |
Бабруйск | 71,45 | 101,6 |
Брагін | 67,37 | 103,3 |
Браслаў | 69,08 | 105,7 |
Відзы | 72,80 | — |
Віцебск | 70,67 | 100,5 |
Валожын | — | 101,0 |
Геранёны | 72,32 | 105,8 |
Гомель | 67,76 | 105,1 |
Горадня | 66,98 | 103,0 |
Дарагічын | 72,14 | — |
Жлобін | 69,68 | 105,5 |
Зашчоб’е | — | 102,0 |
Калодзішчы (Менск) | 71,33 | 106,2 |
Капыль | — | 102,3 |
Касьцюковічы | 66,47 | 104,7 |
Крупкі | — | 103,8 |
Лукі | — | 90,6 |
Магілёў | 72,74 | 105,9 |
Мазыр | — | 107,3 |
Амсьціслаў | 66,89 | 106,7 |
Мядзел | 68,69 | 106,4 |
Ворша | 67,85 | 107,0 |
Асіпавічы | 67,46 | 91,0 |
Пінск | 66,32 | 104,5 |
Пружаны | — | 98,3 |
Ракітніца | 70,91 | 100,0 |
Сьвіслач | — | 105,9 |
Слонім | 66,56 | 106,5 |
Сьмятанічы | 67,22 | 106,3 |
Смаргонь | 67,97 | 103,6 |
Салігорск | 70,22 | 100,3 |
Старыя Дарогі | — | 100,6 |
Столін | — | 104,1 |
Трокенікі 1 | — | 104,5 |
Ушачы | 72,65 | 106,7 |
Перадачы
рэдагавацьУ 2010 г. каля ста журналістаў выпускалі 100 пераважна беларускамоўных перадачаў, зь іх траціну штодня, рэшту штотыдзень. 75% перадачаў выходзіла ў наўпроставы этэр[5]. Каля 50 перадачаў складалі штодзённы этэр[6].
Грамадзка-палітычныя
рэдагаваць- Актуальны мікрафон (панядзелак-пятніца, 12:05-12:35, 23:20-23:35);
- Акцэнты (нядзеля, 12:05);
- Беларускі шлях (нядзеля, 18:30);
- Дыялёг (чацьвер, 21:00);
- Радыё.by (аўторак, 3:05 і субота, 15:35-16:00);
- Такі дзень (панядзелак-пятніца, 16:30-17:00).
Інфармацыйныя
рэдагаваць- Афіша (штодня, 10:40);
- Беларусь-Расея (панядзелак, 03:05 і субота, 12:05);
- Навіны плянэты (штодня, 3:00);
- Падзеі дня (панядзелак-пятніца, 23:00);
- Палітычны камэнтар (панядзелак-пятніца, 16:05 і 22:05);
- Партнэр (панядзелак-пятніца, 12:45);
- Пастфактум (панядзелак-субота, 19:00);
- Радыёфакт (панядзелак-пятніца, 7:00);
- Радыёслужба бясьпекі (панядзелак-пятніца, 16:17);
- Раніца зь Беларускім радыё (панядзелак-пятніца, 8:00-10:00);
- Рэгіён (панядзелак-пятніца, 11:40);
- Сельская раніца (штодня, 6:10).
Літаратурна-мастацкія
рэдагаваць- Беларускі альбом (субота, 23:00);
- Вячэрняя казка (штодня, 20:50);
- Галерэя (пятніца, 21:00);
- Дабравесьце ад паэзіі (нядзеля, 23:00);
- Духоўнае слова (нядзеля, 7:30);
- Дыярыюш (чацьвер, 22:10);
- Звычайныя гісторыі (нядзеля, 18:00);
- Кароткія гісторыі (панядзелак-пятніца, 23:35);
- Каталіцкая пропаведзь (нядзеля, 08:15);
- Кіна-клюб(недаступная спасылка) (субота, 9:25 і нядзеля, 6:45; аўтар і вядоўца — Натальля Жлоба);
- Літаратурны калейдаскоп (субота-нядзеля, 12:45);
- Моўная хвілінка (панядзелак-пятніца, 10:51, 11:51, 15:57);
- Нам засталася спадчына (панядзелак, 21:00);
- Роднае слова (аўторак, 22:10);
- Сьвятло душы (субота, 8:30);
- Тэатар Беларускага радыё (субота-нядзеля, 21:00);
- Тэатральны сэзон (серада, 22:10);
- Эпізоды вялікай вайны (аўторак, 21:00).
Музычныя
рэдагаваць- Армейская пошта (нядзеля, 17:05-18:00);
- Аўтарская песьня (панядзелак, 3:35);
- Беларуская калекцыя (панядзелак-пятніца, 22:30);
- Бяссоньне (серада, 3:05);
- Вітаем, віншуем, жадаем (панядзелак-субота, 19:30-20:50 і нядзеля, 19:15-20:50);
- Галасы стагодзьдзяў (субота, 23:40);
- Гукавая дарожка (субота, 22:05);
- Джаз-тон (пятніца, 3:05);
- Добры дзень (панядзелак-пятніца, 13:05-13:55);
- Іграй, душа (нядзеля, 6:25);
- Кляс і К (нядзеля, 23:20);
- Культурная прастора (субота-нядзеля, 16:00);
- Маладыя таленты Беларусі (нядзеля, 13:00);
- Муза (субота, 22:30);
- Музычная плянэта (нядзеля, 3:05);
- Музычны Алімп (субота, 13:00-14:00);
- Накцюрн (субота, 3:05);
- Новая музыка (чацьвер, 3:05);
- Падарунак меламану (панядзелак, 22:10);
- Рэтра (панядзелак-пятніца, 21:30);
- СМС-эфір (панядзелак-пятніца, 14:00-15:00 і 17:05-18:00, субота-нядзеля, 14:00-15:00);
- Сустрэчы зь песьняй (субота, 17:05 і нядзеля, 22:05);
- У сьвеце гукаў (нядзеля, 11:40).
Сацыяльна-эканамічныя
рэдагаваць- Адкрытая пляцоўка (панядзелак-пятніца, 15:15-16:00);
- Бацькі і дзеці(недаступная спасылка) (нядзеля, 15:15-16:00; вядоўцы Павал Лазовік і Вікторыя Ўрбановіч);
- Дачны сэзон (субота, 7:10);
- Дзелавы радыёпартал (панядзелак-пятніца, 9:30; вядоўцы — Ігар Тур, Вольга Сямашка і Тацяна Цітавіцкая);
- Здароўе (субота, 10:05);
- Нязьведаныя гарызонты (пятніца, 22:10);
- Па-за этэрам (нядзеля, 10:00);
- Пасьля поўначы (штодня, 0:10-3:00);
- Помні імя сваё (нядзеля, 18:00; вядоўцы Алег Вінярскі і Сьвятлана Шушакова);
- Радыёваяж (субота, 15:35);
- Радыёлетапіс краіны (нядзеля, 15:30; аўтар і вядоўца — Валянціна Стэльмах);
- Служу Айчыне (нядзеля, 13:30);
- Сямейнае радыё (панядзелак-пятніца, 11:10-11:40, субота-нядзеля 11:00-11:40)
- Экалягічны аспэкт[7] (нядзеля, 9:25; аўтар і вядоўца — Алена Вахрамеева).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 1 канал радыё, Белтэлерадыёкампанія
- ^ Гісторыя, Першы Нацыянальны канал Беларускага Радыё
- ^ [1]
- ^ [2]
- ^ Тацяна Падаляк. Антон Васюкевіч: «Беларускае радыё стварае аўдыёлетапіс жыцьця краіны» // Журналіст : часопіс. — Сьнежань 2010. — № 4 (17). — С. 14-21.
- ^ Марына Бруяка На хвалі народнага радыё // Народная газэта. — 16 лістапада 2010. — № 219 (5382). — ISSN 1029-9033.
- ^ http://radio1.tvr.by/bel/node/706(недаступная спасылка)