Кацярына Андрэева (беларуская журналістка)

беларуская журналістка

Кацярына Андрэева (сапр. Бахвалава, нар. 2 лістапада 1993, Менск, Беларусь) — беларуская журналістка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Кацярына Бахвалава
Імя пры нараджэньні Кацярына Андрэеўна Бахвалава
Род дзейнасьці журналістка
Дата нараджэньня 2 лістапада 1993 (29 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Нацыянальны сьцяг БеларусіБеларусь
Грамадзянства Беларусь
Занятак журналістка, рэпартэрка, палітычны вязень
Месца працы Белсат, Свабода, Наша Ніва
Псэўданім Кацярына Андрэева
Муж Ігар Ільяш
Узнагароды Журналіст году (2020)
Прэмія імя Дар’юша Фікуса(pl) (2021)
Прэмія «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2021)
«Axel-Springer-Preis(de)» (2021)
«За мужнасьць у журналістыцы(simple)» (2021)
Прэмія «За свабоду і будучыню СМІ»(de) (2021)
Прэмія імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)» (2021)
«Prix Europa(de)» (2021)
Мэдаль Ордэну Пагоні (2022)

Біяграфія Рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і філёлягаў. Пачатковую адукацыю атрымала ў школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23 у Менску.

Пасьля школы паступіла ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, але на трэцім курсе кінула вучобу і паехала валянтэрам у Гішпанію, дзе болей за два гады выкладала ангельскую мову[1].

Пасьля вяртаньня ў Беларусь на радзіму вырашыла заняцца журналістыкай. Атрымала прызавое месца на конкурсе, пачала публікавацца ў газэце «Наша Ніва»[1].

Супрацоўнічала зь беларускай службай «Свабоды». Ад 2017 года супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат», вяла шматлікія жывыя трансьляцыі з падзеяў у інтэрнэце (стрымы)[1].

У 2020 годзе разам з мужам Ігарам Ільяшом апублікавала кнігу «Беларускі Данбас» пра беларусаў-удзельнікаў расейска-ўкраінскае вайны[1]; але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкаю ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расьследаваньня, якое высьвятліла, сярод іншага, як беларускія службы й дзяржпрадпрыемства ўдзельнічаюць у вайне на баку сэпаратыстаў(en)[2].

Арышт, увязьненьне Рэдагаваць

Файл:Кіеў, 5 траўня 2021 году. Салідарнасць з затрыманымі журналісткамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай.jpg
Кіеў, 5 траўня 2021 году. Салідарнасьць з затрыманымі журналісткамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынаю Андрэеваю й Дар’яю Чульцоваю

Кацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Воршы[3]. 12 верасьня 2020 году яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Менску і арыштавана на 3 сутак[3].

15 лістапада 2020 году затрыманая падчас стрыму з акцыі па ўшанаваньні памяць Рамана Бандарэнкі, забітага падчас пратэстаў, зьвязаных з прэзыдэнцкімі выбарамі жніўня 2020 г. Да лютага 2021 г. утрымоўвалася ў СІЗА №1.

Разам з калегай-журналісткай Дар’яю Чульцоваю была абвінавачаная паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ — «Арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»[4].

24 лістапада 2020 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, была прызнаная палітычнаю зьняволенаю[5].

18 лютага 2021 году суд Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя – Натальля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, сьледчы — Ігар Курыловіч[6]) прысудзіў Андрэевай і Чульцовай 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[7].

27 сакавіка 2021 году стала вядома, што ў жодзінскай турме Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнаю камісіяю й была ўзятая пад асаблівы кантроль[8].

Апэляцыя на вырак, разгледжаная судом гораду Менску 23 красавіка 2021 году, задаволена не была[9].

13 ліпеня 2022 году Андрэевай дадаткова прысудзілі 8 год калёніі па абвінавачаньні ў здрадзе дзяржаве[10].

Рэакцыя на пераслед Рэдагаваць

4 лютага 2021 году шэфства над палітычнаю зьняволенаю ўзяла Дэляра Буркгарт, дэпутатка Эўрапейскага парляменту[11]. 8 лютага 2021 году Амбасада ЗША ў Беларусі(pl) выступіла з заяваю, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[12]. Пасьля вынясеньня прысуду, 18 лютага 2021 году, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[13].

Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 21 чэрвеня 2021 году, судзьдзя Натальля Бугук была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненьні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасьці вынясеньне выраку Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэньні правоў на абарону й справядлівы суд(uk)[6]. Гэтым жа рашэньнем у санкцыйны сьпіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзэнскага раёну Менску Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці журналістак за «відэазапіс мірных акцыяў пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачваньняў у „змове“ й „парушэньні грамадзкага парадку“», старшы сьледчы суда Фрунзэнскага раёну Менску Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванае крымінальнае справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[6].

Узнагароды Рэдагаваць

Ацэнкі Рэдагаваць

«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі й зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця й Даша», – пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага часу», няпярэдадні вынясеньня прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[24].

Сям’я Рэдагаваць

Муж — Ігар Ільяш, журналіст «Свабоды»

Дзед — Сяргей Ваганаў, журналіст, былы галоўны рэдактар газэты «Труд в Беларуси»

Прадзед — Давід Пінхасік, журналіст газэты «Советская Белоруссия»

Прабабка — Марыя Ваганава, журналістка газэты «Советская Белоруссия», стваральніца і першы галоўны рэдактар газэты «Палеская праўда».

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ а б в г Зміцер Панкавец. (2020-11-21) Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля. Наша НіваПраверана 2021-03-25 г. Архіўная копія ад 2021-03-25 г.
  2. ^ У Менску судзілі кнігу «Беларускі Данбас». Прызналі экстрэмісцкаю // Тэлеканал «Белсат», 26 сакавіка 2021 г. Праверана 15 красавіка 2021 г.
  3. ^ а б Antoni Styrczula(pl). (2021-02-05) Mąż aresztowanej reporterki Biełsatu: „To tak bolesne nie móc przytulić ukochanej osoby”(пол.). БелсатПраверана 2021-03-27 г. Архіўная копія ад 2021-02-05 г.
  4. ^ Дар’я Чульцова, журналістка тэлеканала «Белсат»Вясна (цэнтар)
  5. ^ Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову(рас.). naviny.by (2020-11-24). Праверана 2020-12-11 г. Архіўная копія ад 2020-11-24 г.
  6. ^ а б в COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - EUR-Lex(en), 21.06.2021
  7. ^ Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА. Свабода (2021-02-18). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-15 г.
  8. ^ Ва ўліковай картцы напісана «змагарка». Кацярыну Андрэеву паставілі на ўлік як асобу, схільную да экстрэмізму // Тэлеканал «Белсат», 26 сакавіка 2021 г. Праверана 15 красавіка 2021 г.
  9. ^ Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было(бел.). Белсат (2021-04-23). Праверана 2021-04-23 г. Архіўная копія ад 2021-04-23 г.
  10. ^ Палітзняволеная Кацярына Андрэева падала апеляцыйную скаргу на вынесены нядаўна прысуд(бел.) Новы час
  11. ^ Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak(анг.). Libereco (2021-02-04). Праверана 2021-02-24 г. Архіўная копія ад 2021-02-04 г.
  12. ^ ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом. Свабода (2021-02-08). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-16 г.
  13. ^ Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату». Свабода (2021-02-18). Праверана 2021-03-16 г. Архіўная копія ад 2021-03-15 г.
  14. ^ Названыя ляўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэміі // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 10 сьнежня 2020 г. Праверана 27 сьнежня 2020 г.
  15. ^ Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса. Будзьма беларусамі! (2021-03-10). Праверана 2021-03-10 г. Архіўная копія ад 2021-03-10 г.
  16. ^ Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі»(рас.). Брестская газета (2021-04-09). Праверана 2021-04-10 г. Архіўная копія ад 2021-04-09 г.
  17. ^ Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen(ням.). Die Welt(be) (2021-06-07). Праверана 2021-06-08 г. Архіўная копія ад 2021-06-08 г.
  18. ^ Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество(рас.). Хартыя’97 (2021-06-10). Праверана 2021-06-10 г. Архіўная копія ад 2021-06-10 г.
  19. ^ - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen(ням.). Deutschlandfunk Kultur(de) (2021-07-29). Праверана 2021-07-29 г. Архіўная копія ад 2021-07-29 г.
  20. ^ „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus(ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig(de) (2021-07-29). Праверана 2021-07-29 г. Архіўная копія ад 2021-07-29 г.
  21. ^ Ольга Кепински. (2021-08-12) Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам(рас.). euronews(be)Праверана 2021-08-12 г. Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
  22. ^ Adom Ik. (2021-10-16) Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku(пол.). ПТБ-ІнфаПраверана 2021-10-17 г. Архіўная копія ад 2021-10-17 г.
  23. ^ PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021(анг.). Prix Europa(de) (2021-10-15). Праверана 2021-10-17 г. Архіўная копія ад 2021-10-17 г.
  24. ^ Аксана Колб. Помста за праўду // Новы час. — 2021. — № 6 (714). — С. 1.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць