«Прэс-клюб Белару́сь» — культурна-асьветніцкая ўстанова Беларусі, якая існавала ў 2011—2021 гадах дзеля разьвіцьця мэдыясупольнасьці.

«Прэс-клюб Беларусь»
Абрэвіятура ПКБ
Дэвіз Прастора для прафэсійнага росту мэдыясупольнасьці
Дата ўтварэньня 29 ліпеня 2011 (13 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня 22 ліпеня 2021 (3 гады таму)
Тып культурна-асьветніцкая
Юрыдычны статус установа
Мэта забесьпячэньне свабоды слова
Штаб-кватэра вул. Кісялёва, д. 12
Месцазнаходжаньне Менск
Афіцыйныя мовы беларуская
Матчына кампанія Міжнароднае аб’яднаньне прэс-клюбаў (Польшча)
Зьвязаныя кампаніі «Press Club Polska(pl)», Беларуская асацыяцыя журналістаў
Сайт press-club.by

Першапачаткова была створаная ў Варшаве вядомымі беларускімі журналістамі[1].

  • Захаваць прафэсію журналіста ва ўмовах падзеньня яе аўтарытэту й эканамічнае прывабнасьці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі.
  • Стымуляваць фармаваньне канкурэнтнага мэдыярынку.
  • Насычаць даверам дыскусію розных актораў на рынку напярэдадні й падчас пераўтварэньняў[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Працуе на плятформе і пры падтрымцы «Press Club Polska(pl)». Паводле правілаў сеткі міжнародных клюбаў, ён можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода слова[3]. З кастрычніка 2014 году рэгулярна праводзіць сустрэчы ў Менску[4]. Зьяўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпляматамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі[5].

Сярод заснавальнікаў клюбу Юлія Слуцкая, Зьміцер Новікаў, Аляксандар Старыкевіч, Алесь Ліпай, Аляксандар Уліцёнак, Аляксей Дзікавіцкі, Пётар Марцаў(be). Мэта праекту — дапамагчы беларускім журналістам і іншым мэдыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і свабоды слова ў СМІ[6]. Падчас Генэральнае асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 году, Прэс-клюб Беларусь быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэсавых клюбаў(en), дзе атрымаў статус назіральніка[7].

У канцы 2015 году культурна-асьветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб» афіцыйна запрацавала ў Менску. Зь лекцыямі й трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, дасьледчыкі мэдыя. «Прэс-клюб Беларусь» таксама запусьціў праекты: «MediaIQ» для фіксаваньня выкананьня беларускімі мэдыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як аксэлератар для тэхналягічных стартапаў у мэдыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клюбу» — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты й мэдыямэнэджэры могуць атрымаць новыя веды й кампэтэнцыі[1].

Рэпрэсіі 2020–2021

рэдагаваць

Напрыканцы 2020 году менская сядзіба «Прэс-клюбу Беларусь» была абшукана, а шэраг актывістаў клюбу былі затрыманы па абвінавачваньнях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік Юлія Слуцкая, праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі й апэратар Пётар Слуцкі[8]. Па словах сьледчага, справа аб нясплаце падаткаў датычыцца «праекта грамадзкага тэлебачаньня», якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных мэдыя. Юлія Слуцкая ўпэўнена, што прычынаю затрыманьня й крымінальнае справы стала прафэсійная дзейнасьць[9]. 13 студзеня 2021 году сумеснаю заяваю адзінаццаці арганізацыяў («Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтар ды інш.) арыштаваныя супрацоўнікі клюбу, а таксама Ксенія Луцкіна, экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, зьвязаная зь мэдыяпраектам, былі прызнаны палітычнымі зьняволенымі[10].

Нягледзячы на рэпрэсіі, «Прэс-клюб Беларусь» прадоўжыў працу[11]. 22 ліпеня 2021 году ў рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі(be) стала вядома, што Менскі гарвыканкам ліквідаваў «Прэс-клюб Беларусь»[12][13]. Камітэт па абароне журналістаў засудзіў рэпрэсіі ў даччыненьні да «Прэс-клюбу Беларусь»[13].

19 жніўня 2021 году Слуцкая й супрацоўнікі прэс-клюбу выйшлі на волю паводле памілаваньня[14]. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову сумы сплацілі родныя Слуцкай, прадаўшы нерухомасьць, другая часта была сплачаная з рахунку «Прэс-клюбу Беларусь»[15]. Апошні памілаваў чатырох палітвязьняў да суда[16]; Ксенія Луцкіна нічога не пісала й засталася пад арыштам[15].

У 2022 годзе Луцкіну асудзілі да васьмі гадоў калёніі. Падчас вызваленьня палітвязьняў у Беларусі ў жніўні 2024 году яна выйшла на волю па памілаваньні[17].

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ а б Press Club Belarus: from Media Hub to Political Prisoners and Propaganda Busters (анг.) Інстытут дадатковае адукацыі журналістаў (FOJO). Унівэрсытэт Лінея(sv) (2021-04-20). Праверана 2021-04-28 г. Архіўная копія ад 2021-04-28 г.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20200702180718/https://press-club.by/about
  3. ^ В Варшаве официально начал работу Пресс-Клуб Беларусь
  4. ^ https://web.archive.org/web/20150401222327/http://press-club.by/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d1%81/
  5. ^ Прэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве(недаступная спасылка)
  6. ^ В Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь» naviny.by
  7. ^ Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў belarusinfocus.info
  8. ^ Основательнице Пресс-клуба и трем сотрудникам предъявили обвинение. Они остаются под стражей TUT.BY
  9. ^ «От следователя узнала, что дела касается проекта общественного ТВ. Юлия Слуцкая остается в СИЗО». TUT.BY
  10. ^ Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі (бел.). Вясна (2021-01-14). Праверана 2021-04-10 г. Архіўная копія ад 2021-04-10 г.
  11. ^ Сяргей Пульша. З рагаткі па хмарачосе  (бел.) // Новы час. — 2021. — № 28 (736). — С. 4.
  12. ^ У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня (бел.). ВяснаПраверана 2021-07-23 г.
  13. ^ а б Belarus authorities dissolve Belarus Press Club (анг.). Камітэт па абароне журналістаў (2021-07-27). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-07-28 г.
  14. ^ facebook.com/pressclubbelarus
  15. ^ а б Юлія Слуцкая — пра фармулёўку памілаваньня, справу Луцкінай і камэру «Шанхай» з пацукамі (бел.). Радыё Свабода (2021-08-20). Праверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-08-21 г.
  16. ^ Першыя памілаваньні і незвычайны спосаб уцёкаў зь Беларусі. ВІДЭА (бел.). Радыё Свабода (2021-08-21). Праверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-08-21 г.
  17. ^ Политзаключенная Ксения Луцкина освобождена по помилованию (рас.) Reform.by(be)
  18. ^ Belarus’s Yuliya Slutskaya named World Press Freedom Hero (анг.). The Daily Star(simple)Праверана 2021-09-08 г. Архіўная копія ад 2021-09-08 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць